Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал праваабарончага цэнтру «Вясна».
Яўген Рапін 4 кастрычніка 2020 году падчас «Маршу вызваленьня палітвязьняў» ударыў па камэры відэаназіраньня на Акрэсьціна.
Рапіна асудзілі на 3 гады «хіміі» паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу.
Праваабаронцы прызналі яго палітзьняволеным.
У Рапіна трое непаўналетніх дзяцей. Пакараньне ён адбываў у Мазыры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцам сталі вядомыя імёны ўсіх памілаваных Лукашэнкам палітвязьняў