Памілаваньне 13 палітвязьняў – сыгнал каму і аб чым?
Чаму Лукашэнка памілаваў 13 палітвязьняў – чаму ажно столькі і чаму ўсяго столькі? Якія матывы ва ўлады вызваляць палітвязьняў? Якая роля ў гэтым працэсе Юрыя Васкрасенскага? Які ўплыў акажа памілаваньне 13 палітвязьняў на санкцыйную палітыку Захаду? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказваюць палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч і аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Вадзім Мажэйка.