Офіс па адукацыі каманды Сьвятланы Ціханоўскай распачаў кампанію акадэмічнай падтрымкі зьняволеных беларускіх студэнтаў. Мэта ініцыятывы — залічыць несправядліва пакараных маладых людзей ва ўнівэрсытэт за межамі Беларусі ці атрымаць іншую форму падтрымкі ў залежнасьці ад канкрэтных абставінаў, гаворыцца на сайце Офісу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яны ня змогуць ігнараваць людзей бясконца». Экс-кіраўніца незалежнага прафсаюзу студэнтаў БДМУ пра правы і разьмеркаваньне«Колькасьць студэнтаў і студэнтак, якія несправядліва пазбаўленыя волі за палітычныя перакананьні і знаходзяцца ў беларускіх турмах, перасягнула чатыры дзясяткі. Яны ня толькі незаконна перасьледуюцца ў крымінальным парадку за свае палітычныя погляды, а і пазбаўленыя права на адукацыю», — адзначаюць ініцыятары кампаніі.
Першыя прыклад супрацы ўжо ёсьць: экс-студэнт хімічнага факультэту БДУ Арцём Баярскі залічаны ў Ковенскі ўнівэрсытэт на бакаляўрскую праграму «Біятэхналёгіі», дзе зможа працягнуць навучаньне пасьля вызваленьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьня Арцёма Баярскага залічылі ў Ковенскі ўнівэрсытэт. Ён застаецца пад вартайПрадстаўнікі Офісу па адукацыі каманды Сьвятланы Ціханоўскай заклікаюць замежныя навучальныя ўстановы выказаць салідарнасьць зь беларускім народам і дапамагчы пацярпелым маладым людзям.
Сьпіс асуджаных і зьняволеных беларускіх студэнтаў ТУТ.