Пра гэта ў эфіры тэлеканалу СТБ заявіў начальнік упраўленьня Сьледчага камітэта па Менску Сяргей Паско. Ён перакананы, што выхад людзей на вуліцу быў «не спантанным, а добра сплянаваным».
«З гэтай колькасці крымінальныя справы больш чым на 400 чалавек па выніках расьсьледаваньня ўжо накіраваныя ў суды. Значная колькасьць цяпер пад сьледзтвам: пад вартай толькі ў адной справе у нас каля 50 чалавек. Неўзабаве мы станем сьведкамі ключавых рашэньняў, дзе дамо ацэнку ўсёй гэтай арганізацыі масавых беспарадкаў, глядзіце Telegram-канал Сьледчага камітэту і афіцыйную старонку», — праанансаваў прадстаўнік ведамства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы пра год пасьля выбараў: дзясяткі тысяч затрыманых, тысячы заяваў аб катаваньнях, сотні параненыхСяргей Паско ўдакладніў, што ў гэтай крымінальнай справе больш за 600 тамоў, сярод фігурантаў Сьцяпан Пуціла, Эдуард Пальчыс, Раман Пратасевіч ды іншыя. Спачатку ён агаварыўся, што да яе далучаныя і матэрыялы «аб дэструктыўнай дзейнасьці» тэлеканалу «Белсат», але пазьней у Сьледчым камітэце паправілі, што гаворка пра агенцтва БелаПАН.
«Акрамя таго, даволі вялікая група так званых анархістаў знаходзіцца пад сьледзтвам, усе яны пад вартай. Магу сказаць, што арганізацыя іх адбывалася задоўга да перадвыбарнай кампаніі, яны сваю дзейнасьць адточвалі яшчэ на акумулятарным заводзе ў Берасьцейскай вобласьці. Цягам месяца-паўтара мы скончым расьсьледаваньне гэтай крымінальнай справы, яна будзе накіраваная ў суд», — сказаў Сяргей Паско.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ня толькі сілавікі». Камітэт па расьсьледаваньні катаваньняў у Беларусі падвёў вынікі за годЗакрануў ён і тэму скаргаў пацярпелых ад дзеяньняў сілавікоў. Запэўніў, што кожная заява была прынятая і ўважліва вывучалася. У выніку сьледчыя прыйшлі да высновы: супрацоўнікі ўнутраных спраў мелі «абсалютна законныя падставы» ўжываць сілу, паколькі «спынялі супрацьпраўныя дзеяньні з боку радыкалізаваных грамадзян».
«Разам з тым некаторыя грамадзяне, якія зьвярнуліся ў Сьледчы камітэт, не чакаючы адказаў, выехалі за мяжу Рэспублікі Беларусь. Ім неабходны быў такі зварот толькі дзеля фіксацыі самога факту. Проста прапіярыцца: вось паглядзіце, якія такія бедныя, няшчасныя, туды зьвярнуліся, праводзіцца праверка. Таму мы дасканала разабраліся ў гэтай сытуацыі», — адказаў ён заяўнікам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ніводзін мускул не здрыгануўся б увесьці ў дзеяньне армію». Лукашэнка выступіў праз год пасьля выбараўСёлета ў жніўні Сьледчы камітэт паведаміў, што завяршыў праверку зваротаў грамадзян, якія пацярпелі ад сілавікоў падчас затрыманьня на мірных акцыях і ў месцах пазбаўленьня волі. У ведамстве заявілі, што названыя факты свайго пацьверджаньня не знайшлі, таму ў крымінальнай справе адмоўлена.