Пляменьнік Рахула Салеха расказаў агенцтву Reuters, што талібы не дазволілі сваякам пахаваць яго. Паводле індыйскіх СМІ, Рахулу Салеха забілі ў правінцыі Панджшэр.
Талібы ўжо двойчы абʼяўлялі пра перамогу над сіламі супраціўленьня ў Панджшэрскай цясьніне. Сілы супраціўленьня абвяргалі гэтыя заявы.
15 жніўня «Талібан» бяз бою захапіў сталіцу Афганістана Кабул. У той жа дзень прэзыдэнт краіны Ашраф Гані пакінуў краіну. Пасьля гэтага згодна з Канстытуцыяй абавязкі кіраўніка дзяржавы перайшлі да Амрулы Салеха. Паводле талібаў, ён таксама пакінуў краіну, паводле іншай інфармацыі, ён застаецца ў Панджшэры.
«Талібан» панаваў на большай частцы тэрыторыі Афганістана з 1996 да 2001 году, калі кантроль над краінай перайшоў да ЗША і іх саюзьнікаў.
Цяперашняе наступленьне талібаў пачалося на фоне вываду амэрыканскіх войскаў з краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генэральны сакратар ААН выступіў за дыялёг з «Талібанам» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Афганскія пасольствы па ўсім сьвеце не прызналі рэжым талібаў