Паводле сацыялягічнага апытаньня, праведзенага кампаніяй «Рэйтынг», цяпер 59% апытаных украінцаў нэгатыўна ставяцца да Аляксандра Лукашэнкі і 34% — пазытыўна.
«За апошні год стаўленьне да Аляксандра Лукашэнкі пагоршылася з 45% да 34%, а за апошнія два гады — удвая, з 67% да 34%», — адзначаюць сацыёлягі.
Горш украінцы ставяцца толькі да расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна: 81% — нэгатыўна і 15% — пазытыўна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сацыёлягі зрабілі партрэт украінца, якому найбольш падабаецца ЛукашэнкаСярод тых, каму падабаецца Аляксандар Лукашэнка, 69% прыхільнікаў украінскай партыі «Апазыцыйная плятформа „За жыцьцё“» (лідэр — кум расейскага прэзыдэнта Віктар Медзьвядчук), 34% — партыі «Бацькаўшчына» (лідэр Юлія Цімашэнка), 25% — «Слуга народу» (праўладная), 25% — «Сіла і гонар» (лідэр — Ігар Сьмяшко), 20% — «Голас» (Кіра Рудык) і 10% — «Эўрапейская салідарнасьць» (Пятро Парашэнка).
Лідэрства ў рэйтынгу сымпатый сярод украінцаў утрымлівае канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель (73% станоўча і 19% адмоўна). На другім месцы — прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн (64% і 19%), на трэцім — прэзыдэнт Францыі Мануэль Макрон (57% і 19%), на чацьвёртым — прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда (54% і 10%).
Шматгадовае лідэрства ў даверы грамадзян Украіны Аляксандар Лукашэнка страціў летась, пасьля жорсткага разгону акцый пратэсту, якія пачаліся супраць фальсыфікацыі вынікаў выбраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пасьля 2020 году сытуацыя зьмянілася». Сацыёляг адказаў на заяву Лукашэнкі пра ягоную папулярнасьць ва Ўкраіне