За мінулыя суткі ў Літву спрабавалі трапіць каля 20 нелегальных мігрантаў зь Беларусі, ніводзін адзін зь іх ня быў упушчаны ў краіну.
Пра гэта паведамляе партал Delfi са спасылкай на памежную службу Літвы.
За мінулыя суткі мігранты спрабавалі перайсьці мяжу ў Ігналінскім. Салечніцкім, Аранскім і Лоздзееўскім раёнах. У аўторак, ужо ў прыцемках, у Аранскім раёне на беларускім баку прагучалі стрэлы.
Мяжу Літвы зь Беларусьсю працягласьцю 679 кілямэтраў кантралююць ня толькі на зямлі, але і з паветра. Патрульныя аблёты ажыцьцяўляюць літоўскія памежнікі і іх калегі з Латвіі і Нямеччыны.
Паводле Delfi, за мінулыя суткі на мяжы не ўжывалася службовая зброя, спэцсродкі або фізычны гвалт.
- У Літву празь мяжу зь Беларусьсю сёлета трапіла больш за 4 тысячы нелегальных мігрантаў.
- Службовыя асобы Літвы называюць паток незаконнай міграцыі «гібрыднай агрэсіяй беларускага рэжыму».
- У сувязі з гэтым у краіне абвешчаная экстрэмальная сытуацыя.