У Печах загінуў вайсковец, другі за 10 месяцаў

Печы

Здарэньне адбылося ў 72-м Аб’яднаным вучэбным цэнтры, што каля Барысава.

Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас заняткаў па агнявой падрыхтоўцы ў выніку неасьцярожнага абыходжаньня са зброяй вайсковец нанёс сабе агнястрэльнае раненьне. На месцы здарэньня працуе сьледча-апэратыўная група, інфармуе Мінабароны.

У Беларусі штогод адбываюцца няшчасныя выпадкі з салдатамі, сёлета гэта ня першая гібель і для 72-га Аб’яднанага вучэбнага цэнтру. Менш за год таму, на пачатку лістапада 2020-га, там на палігоне загінуў курсант школы падрыхтоўкі мотастралковых і дэсантных падразьдзяленьняў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі на вайсковым палігоне загінуў салдат
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пісаў, што частка новая, затое кіраўніцтва старое». Што вядома пра загінулага вайскоўца, які ахоўваў БелАЭС
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Насычаная баявая падрыхтоўка». Мінабароны Беларусі патлумачыла нязвыкла раньні прызыў у войска