Міністэрства абароны Беларусі паведаміла пра сьмерць шарагоўца, якая адбылася на агульнавайсковым палігоне.
«Пачатая праверка па факце сьмерці радавога Грыба Я.А., якая адбылася на агульнавайсковым навучальным палігоне. Абставіны ў цяперашні час высьвятляе камісія Мінабароны сумесна са Сьледчым камітэтам», — паведамілі ў прэс-службе ведамства ў панядзелак.
Там выказалі спачуваньні родным і блізкім салдата.
Вайсковец быў курсантам школы падрыхтоўкі мотастралковых і дэсантных падразьдзяленьняў 72-га аб’яднанага вучэбнага цэнтру.
72-і аб'яднаны вучэбны цэнтар падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых камандзіраў месьціцца ў вайсковым гарадку Печы пад Барысавам.