Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на дэпартамэнт інфармацыі і масавых камунікацый Мінабароны РФ.
«У вучэньні таксама ўдзельнічаюць каля 2 тысяч вайскоўцаў ад дзяржаваў — чальцоў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і іншых дружалюбных краінаў», — заявілі ў МА РФ.
Вучэньні «Захад-2021» пройдуць з 10 па 16 верасьня на дзевяці палігонах у Расеі і на пяці палігонах у Беларусі.
У іх возьмуць удзел каля 200 тысячаў чалавек. Зь іх амаль 13 тысячаў вайскоўцаў будуць удзельнічаць у вучэньнях на тэрыторыі Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: Расея паставіць Беларусі дзясяткі самалётаў5 жніўня Міністэрства абароны Беларусі паведаміла , што ў вучэньнях «Захад-2021» на беларускай тэрыторыі будуць удзельнічаць 2,5 тысячы расейскіх вайскоўцаў і 50 — казахстанскіх.
Расейскае Міністэрства абароны не ўдакладніла, прадстаўнікі якіх дзяржаваў АДКБ і ШАС возьмуць удзел у беларуска-расейскіх вучэньнях, у якой колькасьці ад якой дзяржавы, а таксама на тэрыторыі якой краіны яны будуць удзельнічаць у гэтых вучэньнях.
У АДКБ уваходзяць Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан, Расея і Таджыкістан, у ШАС — Кіргізстан, Кітай, Расея, Таджыкістан і Ўзбэкістан.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадню прыбылі падразьдзяленьні зэнітных ракетных войскаў РФ: для фармаваньня вучэбна-баявога цэнтру ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Агрэсія супраць «саюзнай дзяржавы». Вайскоўцы расказалі пра сцэнар вучэньняў «Захад-2021»