Сярэдняя сьмяротнасьць ад COVID-19 у Расеі ў ліпені складала 1650 чалавек на дзень.
Дадзеныя, якія прааналізавалі амэрыканскія спэцыялісты, датычаць сьмяротнасьці ад каранавірусу ў чэрвені.
Паводле афіцыйных зьвестак, у чэрвені ад каранавірусу ў Расеі памерлі 20 тысяч чалавек. На той момант толькі ў дзьвюх краінах сьвету колькасьць памерлых ад COVID-19 была большай — у Бразыліі (55,2 тысячы памерлых за чэрвень) і ў Індыі (67,5 тысячы). Аднак у пераліку на агульную колькасьць захворваньняў і колькасьць насельніцтва да пачатку ліпеня Расея ў сьмяротнасьці ад каранавірусу заняла першае месца ў сьвеце.
У ліпені 2021 году колькасьць памерлых ад каранавірусу на тэрыторыі Расеі павялічылася амаль удвая — 50 421 чалавек афіцыйна. Папярэдні антырэкорд усходнія суседзі Беларусі фіксавалі ў сьнежні 2020 году, тады за месяц ад каранавірусу ў Расеі памерла больш за 45 тысяч чалавек.
Такім чынам, толькі паводле афіцыйных дадзеных, на тэрыторыі Расеі ў ліпені ад каранавірусу паміралі ў сярэднім 1650 чалавек за дзень. У жніўні, паводле афіцыйных дадзеных, расейская статыстыка па COVID-19 істотна палепшылася. Памерлі 23 872 чалавекі, захварэлі 630 288 чалавек. Такім чынам, на тэрыторыі РФ у жніўні ад каранавірусу ў сярэднім паміралі 770 чалавек за дзень, кожны 26-ы з тых, хто заразіўся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 8,2% у Беларусі, 43,8% у Літве. Як ідзе вакцынацыя ад COVID-19У Беларусі афіцыйна ў жніўні ад каранавірусу памерлі 316 чалавек
У Беларусі афіцыйна ў ліпені ад каранавірусу памёр 321 чалавек. У сярэднім за дзень сьмяротнасьць склала каля 10 чалавек. Гэта ў 165 разоў менш, чым у Расеі. У жніўні Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла ўжо пра 316 памерлых з дыягнаставаным каранавірусам. Агулам, паводле афіцыйных лічбаў, у Беларусі ў жніўні на каранавірус захварэлі 34 534 чалавекі. За дзень у сярэднім памірала каля 10 хворых. Гэта прыкладна кожны 100-ы з захварэлых.
Такім чынам, паводле афіцыйных лічбаў, сьмяротнасьць ад каранавірусу ў жніўні ў Беларусі была ў чатыры разы меншай, чым у Расеі.
Пры гэтым афіцыйныя дадзеныя беларускага Міністэрства аховы здароўя неаднаразова крытыкаваліся. Яшчэ ў верасьні 2020 году іх раскрытыкаваў акадэмік Аляксандр Мрочак. У сакавіку 2021 годзе Свабода публікавала артыкул з інфармацыяй ад лекараў беларускіх шпіталяў, якія лічылі афіцыйныя зьвесткі пра колькасьць хворых і памерлых заніжанымі прыкладна ў сем разоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Раённая анамалія»? Лічбы памерлых ад COVID-19 у Беларусі могуць быць заніжаныя ў сем разоўПаводле афіцыйных лічбаў, у Беларусі за ўвесь час зафіксавана звыш 483 тысяч выпадкаў (53-е месца ў сьвеце) захворваньня на каранавірус, 3791 хворы памёр (83-е месца ў сьвеце).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трывога ў ЗША: Прышчэпленыя людзі могуць распаўсюджваць каранавірус ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Славаччына спыніла прышчэпкі расейскай вакцынай «Спутник V» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чыпаваньне, аўтызм і змовы. Што такое інфадэмія і як дэзынфармацыя шкодзіць людзям