Як паведамляе Дзяржаўная мытня Літвы, у першай фуры, спыненай на пункце пропуску ў Салечніках (Шальчынінкай), мытнікі знайшлі 211 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт NZ Gold на суму каля 738 тысяч эўра.
У другой машыне, якая рухалася транзытам з Украіны ў Літву, было яшчэ каля 300 фабрычных скрыняў з цыгарэтамі беларускай вытворчасьці аналягічнага гатунку.
Паводле папярэдніх ацэнак, агульны кошт канфіскаванай прадукцыі перавышае 1,2 мільёна эўра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новы рэкорд беларускай кантрабанды цыгарэт у Польшчу — на $9,7 млнАбсалютны рэкорд цыгарэтнай кантрабанды зь Беларусі зафіксавалі сёлета ў траўні памежнікі Польшчы — амаль 10 мільёнаў даляраў у эквіваленце.
Каля 2,5 мільёна пачкаў выявілі супрацоўнікі Падляскага аддзелу Памежнай службы ў трох кантэйнэрах, якія прыбылі на цягніку зь Беларусі на перагрузачны пункт у гміне Тарэспаль.
Папярэдні рэкорд датаваны лютым гэтага году, калі ў Польшчу зь Беларусі спрабавалі перавезьці 1 мільён 800 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт на 7,5 мільёна даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тытунёвы кароль» Беларусі. Рэжым Лукашэнкі і кантрабанда цыгарэтаў