ЭЗ рашуча асудзіў рэпрэсіі супраць незалежных СМІ ў Беларусі, найноўшым прыкладам якіх стала судовае рашэньне аб ліквідацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Акрамя закрыцьця БАЖ, прэсавы сакратар дыпляматычнай службы Эўразьвязу Пэтэр Стана згадаў у сваёй заяве, што сярод 649 беларусаў, прызнаных палітвязьнямі, знаходзяцца 27 супрацоўнікаў СМІ. Ён таксама адзначыў судовы перасьлед журналістаў Tut.by.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрапейская фэдэрацыя журналістаў і Міжнародная фэдэрацыя журналістаў рашуча асуджаюць ліквідацыю БАЖ«ЭЗ працягвае падтрымліваць народ Беларусі і будзе працягваць падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасьць, у тым ліку незалежныя і свабодныя СМІ», — дадаў Пэтэр Стана.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Намесьнік старшыні БАЖ: Асацыяцыя — гэта ня проста запіс у рэестры юрыдычных асобаў