«Аляксандр Лукашэнка прыступае да поўнай ліквідацыі ўсіх слаёў грамадзянскай супольнасьці Беларусі, – заявіў прэзыдэнт EFJ Могенс Бліхэр Б'ерэгард. – Гэта беспрэцэдэнтная чыстка, якая павінна мабілізаваць міждзяржаўныя арганізацыі. Мы заклікаем Эўрапейскі Зьвяз, Раду Эўропы, АБСЭ і ААН рашуча адрэагаваць. Ліквідатары і тыя, хто ладзіць рэпрэсіі, павінны быць жорстка пакараныя».
«Мы будзем дапамагаць нашаму філіялу падтрымліваць іх існаваньне і дзейнасьць. БАЖ ніколі ня здасца, – дадаў генэральны сакратар EFJ Рыкарда Гуцьерэс. –БАЖ як ніколі застаецца для нас адзінай прадстаўнічай арганізацыяй журналістаў у Беларусі. ГА »БАЖ« будзе працягваць падтрымку журналістаў і супрацоўнікаў СМІ».
Больш за 25 гадоў БАЖ і яго сябры, больш за 1300 супрацоўнікаў мэдыя, садзейнічалі свабодзе выказваньня меркаваньняў і незалежнай журналістыцы ў Беларусі, рэалізацыі грамадзянскіх, сацыяльных і культурных правоў, адзначаецца на сайце арганізацыі.