«Я мяркую, што гэта — зброя, і не заўважаць, што гэта небясьпечная зброя ня толькі супраць Украіны, а і для ўсёй Эўропы, — гэта няправільна. Гаварыць пра "Паўночны паток-2″ як пра эканоміку Ўкраіна дакладна ня будзе», — заявіў Зяленскі на супольным з Мэркель брыфінгу ў Кіеве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Самы дурны праект Расеі». Чым «Паўночны паток — 2» небясьпечны для Беларусі?Прэзыдэнт Украіны падкрэсьліў, што нават на цяперашняй стадыі, калі газаправод яшчэ не запрацаваў, ужо відаць, хто кантралюе цэны на газ у Эўропе. «Мы бачым, як зьмяняюцца цэны, як яны скачуць уверх. Таму яшчэ раз — гэта пытаньне палітычнае і пытаньне бясьпекі».
Паводле Ўладзіміра Зяленскага, увядзеньне ў эксплюатацыю газаправода «Паўночны паток-2» толькі павялічыць рызыкі. «Асноўныя рызыкі будзе несьці Ўкраіна», — дадаў ён.
У сваю чаргу Ангела Мэркель падкрэсьліла, што Нямеччына і США актывізуюць энэргетычную супрацу з Украінай. «Мы разумеем заклапочанасьць Украіны, і таму я ў Маскве размаўляла пра гэтую праблему, і мы вельмі дакладна казалі пра тое, што мы ў эўрапейскіх рамках выступаем за новыя санкцыі, калі Расея будзе намагацца выкарыстаць гэты газаправод у якасьці зброі», — заявіла канцлерка Нямеччыны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэркель на перамовах з Пуціным рэзка асудзіла прымяненьне ўладамі Беларусі «ў якасьці гібрыднай зброі людзей, якія церпяць бедзтва». ВІДЭАПра Данбас
Мэркель заявіла, што выступае за захаваньне фармату менскіх перамоваў для ўрэгуляваньня сытуацыі на Данбасе, але лічыць, што невыкананьне дамоўленасьцяў — сыстэмная праблема. «Расея зьяўляецца ўдзельнікам гэтага канфлікту, і таму правільна, што Ўкраіна адмаўляецца весьці перамовы з прадстаўнікамі сэпаратыстаў. І мы ўвесь час круцімся вакол гэтай праблемы, але гэта — не навіна».
Ангела Мэркель мяркуе, што далейшыя перамовы будуць няпростымі, але іх варта працягваць. «Я падтрымліваю гэты фармат, бо ім можна скарыстацца як пляцоўкай для перамоваў, хаця балянс нездавальняючы, і я пра гэта шчыра кажу».
Пра Крым
Канцлерка Нямеччыны таксама падкрэсьліла, што лічыць анэксію Крыму Расеяй парушэньнем міжнароднага права. Але яна ня зможа ўдзельнічаць у Крымскай плятформе, якая мусіць адбыцца заўтра.
Што яшчэ абмяркоўвалі
Сярод іншых тэм перамоваў — правядзеньне рэформаў ва Ўкраіне, у тым ліку і судовай, пытаньні двухбаковай супрацы, а таксама сытуацыю ў Афганістане.
Зяленскі і Мэркель не паведамілі, ці абмяркоўвалі беларускае пытаньне на сваёй сустрэчы. На брыфінгу дазволілі паставіць толькі чатыры пытаньні — па два ад нямецкага і ўкраінскага бакоў. Але ўсе яны тычыліся «Паўночаннага патоку-2», Крыму і Данбасу.