У верасьні суд Цэнтральнага раёну Гомля пачне разгляд крымінальнай справы праваабаронцы Леаніда Судаленкі і дзьвюх валянтэрак — Марыі Тарасенкі і Тацяны Ласіцы.
Іх абвінавачваюць у фінансаваньні і арганізацыі масавых беспарадкаў (часткі 1 і 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу). Разглядаць справу будзе судзьдзя Сяргей Салоўскі. Дакладная дата суду пакуль невядомая. Сьведак выклікалі на 15 і 17 верасьня.
Праваабаронца з 18 студзеня знаходзіцца ў СІЗА. У ізалятары з лютага таксама ўтрымліваецца Тацяна Ласіца. Марыя Тарасенка дома, мае абавязацельства аб яўцы і нявыезьдзе.
У віну Судаленку паставілі дапамогу ў аплаце штрафаў для ўдзельнікаў пратэстных акцый, заклік у Facebook дапамагчы шматдзетнай сям’і купіць дровы на зіму і заклік у сацыяльных сетках сустрэць з ІЧУ жыхарку Гомля.
Па справе было апытана больш за 200 сьведак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крымінальную справу праваабаронцы Леаніда Судаленкі перадалі ў суд. У ёй 77 тамоў і 300 сьведак ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Суд паставіць знак роўнасьці паміж гуманітарнай дапамогай і злачынствам?» — Леанід Судаленка піша пра сваю справу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 добрых спраў праваабаронцы Леаніда Судаленкі, якога вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Празе ўручылі прэмію, прысуджаную зьняволеным беларускім праваабаронцам