Паводле яе словаў, афіцыйна такой забароны няма, але яе калегі скардзяцца, што атрымліваюць такія ўказаньні.
Беларускі лёгкаатлет Андрэй Краўчанка, які таксама адмовіўся вяртацца ў Беларусь і застаўся ў Нямеччыне разам з жонкай, расказаў Настящему Времени пра тое, што вядома пра новую забарону і як гэта адаб’ецца на карʼеры беларускіх спартоўцаў.
— Як вы даведаліся аб забароне для беларускіх спартоўцаў выяжджаць на спаборніцтвы за мяжу?
— Мне напісаў ананім у інстаграме, паказаў перапіску, сказаў, што пра гэта хутка ўсё даведаюцца. Я спачатку падумаў, што гэта нейкі ўкід, няправільная інфармацыя, і пачакаў трохі. І на наступны дзень адзін з маіх калегаў пацьвердзіў інфармацыю. Ён зьбіраўся выехаць на камэрцыйны старт і яму сказалі: «Калі паедзеш, то толькі праз заяву на звальненьне». Я зразумеў, што гэта ня чуткі, што гэта праўда.
У мяне такое меркаваньне, што, магчыма, гэта будзе нейкая часовая мера, паколькі 12 верасьня будзе паўмаратон, дзе Лукашэнка будзе прысутнічаць. І яны хочуць зрабіць прыгожую карцінку — сабраць усіх спартоўцаў, якія на кантракце, таму што ім у любым разе прыйдзецца ісьці альбо звальняцца. Хочуць сабраць, напэўна, войска, МУС — усіх пазьбіраць і зрабіць прыгожую карцінку. Магчыма, для гэтага хочуць, каб ніхто не выяжджаў з краіны, каб усе былі на месцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спартоўцы Канстанцін Якаўлеў, Андрэй Краўчанка і Яна Максімава пакінулі Беларусь— То бок, зараз маюць адбыцца нейкія камэрцыйныя спаборніцтвы за мяжой — і для таго каб вакол Лукашэнкі сабралася як мага больш спартоўцаў, іх за мяжу не выпускаюць?
— Гэта адна з вэрсій. Яшчэ адна вэрсія, што не жадаюць, каб спартоўцы ўзялі прыклад з Крысьціны Ціманоўскай і шукалі магчымасьць трэніравацца і выступаць за іншыя зборныя.
— Гэта азначае, па сутнасьці, што ўлады Беларусі баяцца, што беларускія спартоўцы будуць бегчы з краіны, калі выедуць за мяжу на спаборніцтвы, папросяць там палітычны прытулак?
— У любым выпадку спартоўцы будуць зьяжджаць, таму што такое трываць вельмі складана — увесь час нешта круцяць... Вельмі цяжка будзе спартўцам цяпер. Фінансаваньне будзе ўрэзацца — будзе эканомія. Я ня ведаю, што будзе далей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спартоўцы растуць толькі ў свабоднай краіне». Былы галоўны трэнэр хакейнай юнацкай зборнай Аляксандар Румо — пра ад’езд і «баявы год»— Многія спартовыя аглядальнікі называюць выступленьне беларускай зборнай на Алімпіядзе ў Токіо ня самым удалым. Лукашэнка таксама выказваў незадаволенасьць. Як вы лічыце, магчыма, палітычнае становішча ў краіне паўплывала на такі няўдалы алімпійскі вынік?
— Ды не, гэта ўжо сыстэма ўся парушаная. Няма сыстэмы падрыхтоўкі, усё будуецца на індывідуальных якасьцях спартоўцаў, на таленце. Мэдалёў з кожнай Алімпіядай усё менш і менш. Таму пакуль ня будзе нейкай нармальнай сыстэмы разьвіцьця спорту ў краіне, калі ў спорце будуць менавіта спартоўцы, а не ваенныя, тады і будзе разьвіцьцё, тады можна будзе казаць пра добрыя выступы на спаборніцтвах і гэтак далей. А зараз пакуль усё дэградуе.
— Вы ў жніўні выехалі з краіны. Магчыма, беларускай алімпійскай зборнай бракуе спартоўцаў праз тое, што спартоўцы бягуць з краіны?
— Не, гэта ўсё адбываецца праз сыстэму падрыхтоўкі. Трэнэраў не хапае, усё сумна, на самай справе. Палацаў набудавалі, а сыстэмы няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Страціў 11 кг, губляў прытомнасьць: алімпіец Краўчанка скончыў галадоўку на знак салідарнасьці з палітвязьнямі— Як склаўся лёс у беларускіх спартоўцаў, якія публічна выказалі нязгоду з вынікамі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і павінны былі выехаць з краіны?
— Іх рэпрэсавалі. Калі браць маю гісторыю — мяне звольнілі адусюль імгненна, нават не папярэдзілі пра гэта. Іншых спартоўцаў запалохвалі, да мяне прыяжджалі з пагрозамі — шмат было ўсяго. І ў турме многія пасядзелі, і сядзяць шмат хто ў турме да гэтага часу. Таму нічога добрага з гэтага ня выйдзе.
— Вы выехалі з Беларусі. Які цяпер будзе ваш далейшы лёс за мяжой?
— Мой далейшы лёс будзе залежаць толькі ад мяне. Я буду шукаць магчымасьць тут трэніраваць людзей. Бо ў Беларусі я гэтага рабіць не магу, прыйдзецца трэніраваць дзяцей у Нямеччыне. Жонка, я думаю, працягне карʼеру ў якім-небудзь нямецкім клюбе.
— Гэта значыць, што так ці інакш свой далейшы спартовы лёс спартоўцы, якія выяжджаюць зь Беларусі, за мяжой знаходзяць?
— Так.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пажаданьне Беларусі ад Андрэя Краўчанкі: «Верыць у тое, што збудзецца галоўнае жаданьне большасьці беларусаў» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прымусілі прысесьці 400 разоў». Як абыходзяцца зь вядомымі спартоўцамі ў ІЧУ