У чарговым роліку, апублікаваным 21 жніўня, гучаць галасы, як сьцьвярджаюць кібэрпартызаны, намесьніка начальніка ГУУС Менгарвыканкаму Ігара Падвойскага і першага намесьніка начальніка УУС Менаблвыканкаму Віталя Казлова.
Гаворка перасыпаная нецэнзурнай лексыкай.
З словаў ІП вынікае, што ён дужа стаміўся, бо біў раварыстаў («чалавек семдзесят») і затрымліваў аўтамабілістаў, якія сыгналілі (верагодна, на знак салідарнасьці з пратэстоўцамі).
Ён расказаў суразмоўцу, што калі адна жанчына-аўтамабілістка запатрабавала патлумачыць ёй правы, ён выцягнуў яе за валасы з машыны, ударыў нагой, а потым, калі вялі ў аўтазак, яе ўдарылі галавой. Пасьля гэтага іншы пасажыр машыны сам пабег у аўтазак. Гісторыя выклікала сьмех у суразмоўцаў.
Зь ягоных слоў вынікае, што забралі каля дваццаці машын і пераказаў дыялёг з кіроўцам. «У чым справа? Сыгналіць нельга?» «Нельга. І машыны ў цябе больш няма». Зноў сьмяюцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Што па змагарʼю?» ByPol заявіла, што атрымала доступ да кампрамату на сілавікоў, і апублікавала 7 званкоўТрэцяя гісторыя, якая насьмяшыла суразмоўцаў — пра тое, як амапаўцы прыехалі затрымліваць «баевікоў з Данбасу», а гэта аказаліся будаўнікі з Іванаўскага раёну, якія «пантаваліся пʼяныя» перад жанчынамі. Адна з жанчын пра іх і расказала сілавікам.
З словаў ІП вынікае, што ён чамусьці ўпэўнены, што размову не праслухоўваюць.
Ён таксама расказаў пра даклад кіраўнікам сілавікоў, які, выглядае, прайшоў ня так, як яму хацелася б, і пэрсанальныя размовы зь імі, пасьля якіх «кашуля была мокрая».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я ня думаў, што нас праслухоўваюць». Пагаварылі з пратэстоўцам, чые сьпевы ў камэры «Валадаркі» «зьлілі» кібэрпартызаныРаней кібэрпартызаны апублікавалі аўдыё тэлефонных размоваў, якія меркавана адбываліся паміж прэс-сакратаркай Аляксандра Лукашэнкі Натальляй Эйсмант, камандзірам сталічнага АМАПу Дзьмітрыем Балабам і адзінаборцам Дзьмітрыем Шакутам. У другім запісе, як сьцьвярджалі кідэрпартызаны, намесьнік начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі УУС Менаблвыканкаму Мікалай Максімовіч раіў іншаму неназванаму службоўцу лупцаваць усіх, ні на што не зважаючы.
«Міліцыя ў гэтай дзяржаве ніколі не была з народам. І мы хочам нагадаць, што асоба кожнага памагатага рэжыму будзе вызначаная. Ніхто ня сыдзе ад адказнасьці», — заявілі ў апісаньні відэароліку беларускія кібэрпартызаны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Стужкі — гэта ж другасна. Нам патрэбныя галовы». Кібэрпартызаны апублікавалі меркаваную размову Эйсмант і Балабы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адно выключэньне для жанчын — тое, што яны не ляжаць пысай у асфальт». Кібэрпартызаны апублікавалі новую размову міліцыянтаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка даў параду чыноўнікам наконт інфармацыйнай бясьпекі: «Пішыце ад рукі і складайце ў шуфляду»