Пра гэта паведамляе кіраўніцтва мэдыякампаніі.
Па дадзеных DW, баевікі «Талібану» шукалі самога журналіста, які цяпер знаходзіцца ў Нямеччыне. Астатнія яго сваякі пасьпелі выратавацца і цяпер хаваюцца. У ваколіцах Кабулу талібы таксама прыходзілі зь ператрусамі ў дамы мінімум трох супрацоўнікаў мэдыякампаніі.
Генэральны дырэктар выданьня Петэр Лімбург заклікаў урад Нямеччыны да рашучых дзеяньняў.
«Забойства сваяка аднаго з нашых супрацоўнікаў „Талібанам“ паказвае, наколькі небясьпечна журналістам і іхным сем’ям знаходзіцца ў Афганістане цяпер», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Талібы палююць на тых, хто дапамагаў ЗША і NATODW сумесна зь іншымі СМІ ў адкрытым лісьце заклікалі ўрад Нямеччыны падрыхтаваць экстраную візавую праграму для журналістаў, якія працавалі для нямецкіх выданьняў, і іх сем’яў, якія знаходзяцца ў Афганістане.
Раней у горадзе Асадабадзе ў афганскай правінцыі Кунар некалькі чалавек загінулі ў выніку страляніны і цісканіны падчас святкавання Дня Незалежнасьці краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Талібы расстралялі яшчэ адзін мітынг пад дзяржаўнымі сьцягамі АфганістануПа словах відавочцаў, талібы адкрылі стральбу па людзях, якія патрабавалі вярнуць ранейшы сьцяг Афганістану і неслі яго падчас шэсьця. Прымяненьне зброі прывяло да цісканіны. Пакуль невядома, што менавіта стала прычынай сьмерці людзей: стральба або цісканіна.
Напярэдадні ў іншым горадзе Афганістану — Джалалабадзе — талібы адкрылі агонь па мясцовых жыхарах, якія спрабавалі ўсталяваць дзяржаўны сьцяг Афганістану на гарадзкой плошчы. Па дадзеных Reuters, тры чалавекі загінулі, больш за дзясятак былі параненыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Талібы расстралялі мітынг у падтрымку дзяржаўнага сьцяга Афганістану і падарвалі помнік лідэру шыітаў. ВІДЭАТалібы 15 жніўня ўвайшлі ў сталіцу Афганістану Кабул, занялі прэзыдэнцкі палац і абвясьцілі аб поўным кантролі над тэрыторыяй краіны. Прэзыдэнт Афганістану Ашраф Гані пакінуў краіну і спыніўся ў ААЭ.
Афіцыйны прадстаўнік талібаў Забіхула Муджахід правёў прэсавую канфэрэнцыю і расказаў, якім будзе жыцьцё ў Афганістане пры іх уладзе. Ён анансаваў увядзеньне законаў шарыяту, але запэўніў, што жанчынам дазволяць вучыцца і працаваць. Таксама ён абяцаў ператварыць Афганістан у краіну без наркотыкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн і Мэркель дамовіліся вывезьці з Афганістану максымальную колькасьць людзей, якія апынуліся ў небясьпецы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Афганістан стаў краінай вечнага канфлікту