Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талібы расстралялі яшчэ адзін мітынг пад дзяржаўнымі сьцягамі Афганістану


Мітынг у гонар 102-й гадавіны незалежнасьці Афганістану ў Кабуле, 19 жніўня 2021
Мітынг у гонар 102-й гадавіны незалежнасьці Афганістану ў Кабуле, 19 жніўня 2021

Мітынгоўцы з нацыянальнымі сьцягамі выйшлі супраць талібаў яшчэ ў адным горадзе Афганістану.

Як перадае агенцтва Reuters, баевікі «Талібану» застрэлілі некалькіх чалавек, якія размахвалі сьцягамі Афганістану на мітынгу ў Дзень Незалежнасьці,

Інцыдэнт адбыўся ў афганскім горадзе Асадабад. Талібы заўважылі людзей з рэспубліканскімі сьцягамі і адкрылі агонь па дэманстрантах.

Дакладная колькасьць ахвяр і параненых пакуль невядомая.

Падчас мітынгу адбылася цісканіна.

Напярэдадні талібы расстралялі дэманстрацыю ў падтрымку дзяржаўнага сьцяга ў Джалалабадзе, цэнтры правінцыі Нангархар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG