Памежная служба Літвы абвінаваціла беларускіх службоўцаў у незаконным пераходзе мяжы. ВІДЭА

Дзяржаўная памежная служба Літвы на сваёй старонцы ў Фэйсбуку апублікавала відэа зь мяжы зь Беларусьсю.

У паведамленьні гаворыцца: «Нашы ўсходнія суседзі першымі паведамілі, што група нерэгулярных мігрантаў спрабавала трапіць у Літву, але, як заўсёды, яны хітра прамаўчалі і не абвясьцілі, што...

... гэта беларускія службоўцы ў рыштунку для здушэньня беспарадкаў штурхаюць нерэгулярных мігрантаў зь Беларусі на літоўскую тэрыторыю, а потым самі незаконна пераходзяць літоўскую дзяржаўную мяжу.

Пасьля неаднаразовых папярэджаньняў з боку прадстаўнікоў Дзяржаўнай памежнай службы, парушальнікі сышлі на беларускі бок».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латвія ўзмацняе пакараньне за незаконны пераход мяжы. За гэта можа быць да 4 гадоў пазбаўленьня волі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэркель выказала Літве падтрымку ў пытаньні нелегальных мігрантаў з боку Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літоўскі генэрал назваў заявы беларускага боку пра пабіцьцё мігрантаў у Літве наўмыснай дыскрэдытацыяй