Пакараньне паводле гэтага артыкула павялічыцца з двух да чатырох гадоў пазбаўленьня волі, паведамляюць Delfi і LETA.
Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі, якое ініцыявала папраўкі, падкрэсьлівае, што пакараньне трэба зрабіць больш жорсткім у сувязі з ростам парушэньняў на мяжы зь Беларусьсю ў апошнія тыдні. Ведамства таксама прапануе паскорыць будаўніцтва інфраструктуры на мяжы зь Беларусьсю: мяжу прапануецца «дапоўніць» будаўніцтвам дарог, мастоў і агароджы з калючага дроту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія памежнікі штурхаюць мігрантаў на тэрыторыю Латвіі, не пускаючы назад у Беларусь. ВІДЭАУлады Латвіі 10 жніўня абвясьцілі рэжым надзвычайнай сытуацыі на мяжы зь Беларусьсю ў сувязі з наплывам мігрантаў. Гэты дакумэнт дазваляе памежнікам выкарыстоўваць фізычную сілу і спэцыяльныя сродкі, каб вяртаць у Беларусь людзей, якія незаконна перайшлі мяжу. Памежнікам будуць дапамагаць вайскоўцы і паліцыя.
З 10 жніўня латвійскія сілавікі не прапусьцілі празь мяжу 417 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэркель выказала Літве падтрымку ў пытаньні нелегальных мігрантаў з боку БеларусіДа гэтага з павелічэньнем колькасьці незаконных пераходаў мяжы сутыкнулася Літва. З пачатку году там затрымалі больш за чатыры тысячы чалавек. Літоўскія ўлады абвінавачваюць улады Беларусі ў тым, што тыя спрыяюць нелегальнаму перасячэньню мяжы.