Палітвязьня Вадзіма Гурмана зьмясьцілі ў ШЫЗА на 50 дзён

Вадзім Гурман

Вадзіма Гурмана б'юць і прымушаюць маршаваць 5-6 гадзін на дзень на бел-чырвона-белым сьцягу пад песьню «Красная Армия всех сильней», піша праваабарончы цэнтар «Вясна».

За што ён трапіў на паўтара месяца ў штрафны ізалятар, невядома.

Яшчэ раней ад сваякоў прыходзіла інфармацыя, што ў калёніі ў Вадзіма працягваюцца праблемы са зрокам. У яго неапэрабельная атрафія зрокавых нэрваў абодвух вачэй: адно вока бачыць на 12%, другое — на 23%. Кожныя чатыры месяцы ён мусіць знаходзіцца на абсьледаваньні, інакш к 30 гадам яму прагназавалі поўную сьлепату. Цяпер яму 22 гады.

У чэрвені Вадзім стаў бацькам двайнят — хлопчыка Давіда і дзяўчынкі Евы.

Ён адбывае тры з паловай гады калёніі паводле двух крымінальных артыкулаў:

  • за актыўныя дзеяньні, што груба парушаюць грамадзкі парадак (ч. 1 арт. 342),
  • за пагрозы забойствам міліцыянтаў Маладэчанскага РАУС (арт. 364).

Віны па артыкуле 364 ён не прызнаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы занепакоеныя: палітвязень Вадзім Гурман у калёніі рызыкуе страціць зрок
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сыстэма пабудаваная на прыніжэньні». На што падобныя беларускія СІЗА знутры. ФОТА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Трымаць каня», «хадзіць да Сьвятланы» і «вастрыць лыжы». Турэмны слоўнік