Год таму па ўсёй Беларусі прайшлі грандыёзныя мітынгі прыхільнікаў пераменаў. Фота, відэа

Стотысячны мітынг каля стэлы «Менск — горад-герой». 16 жніўня 2020

Год таму, 16 жніўня 2020 году, па ўсёй Беларусі адбыліся шматтысячныя «Маршы Свабоды», на якіх мірныя пратэстоўцы патрабавалі вяртаньня справядлівасьці, спыненьня гвалту і адстаўкі Лукашэнкі. Журналісты назвалі іх найбольш масавымі акцыямі ў гісторыі Беларусі на той момант.

Пасьля поўдня на плошчы Незалежнасьці ў Менску прайшоў мітынг у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, у якім узяло ўдзел некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. Многія ўдзельнікі арганізавана прыехалі з розных рэгіёнаў Беларусі спэцыяльнымі аўтобуснымі і чыгуначнымі рэйсамі.

Сам Лукашэнка таксама прыбыў на плошчу і ў сваім выступленьні паўтарыў, што ўладу аддаваць не зьбіраецца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дыялёг Лукашэнкі з прыхільнікамі на мітынгу ў Менску: «Вы хочаце свабоды?» — «Не!» 

Па абедзе каля стэлы «Менск — горад-герой» сабраліся больш за 100 тысяч удзельнікаў «Маршу Свабоды». Была занятая ўся тэрыторыя каля музэю Вялікай Айчыннай вайны, парку Перамогі, праспэкту Пераможцаў і прылеглых вуліц.

Атмасфэра была ўзьнёслая. Удзельнікі мітынгу падтрымалі патрабаваньне каардынатаркі аб’яднанага штабу Марыі Калесьнікавай аб адстаўцы Аляксандра Лукашэнкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску адбыўся найбольшы мітынг у гісторыі Беларусі. ФОТА

100-мэтровы бел-чырвона-белы сьцяг у цэнтры Менску

Людзі трымалі тысячы бел-чырвона-белых сьцягаў, плякаты: «Вярніце мой горад!», «Трыбунал», «Ярмошыну — на Акрэсьціна», «Выключай БТ», «Сьвета — наш прэзыдэнт», «Свабоду палітвязьням!».

Пазьней дзясяткі тысяч прыхільнікаў перамен сабраліся на сталічнай плошчы Незалежнасьці. Марш Свабоды прайшоў мірна, без умяшаньня сілавікоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзясяткі тысяч прыхільнікаў перамен на плошчы Незалежнасьці. ФОТА

Маршы Свабоды з масавым удзелам жыхароў адбыліся ва ўсіх буйных гарадах Беларусі.

У Горадні на мітынг сабраліся каля 30 тысяч чалавек

Шматтысячны мітынг у цэнтры Гомля

У магілёўскім «Маршы Свабоды», паводле ацэнак праваабаронцаў, узялі ўдзел ад 7 да 10 тысяч чалавек

Жыхары Віцебску на акцыі пратэсту

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вечар гістарычнага дня. СТРЫМ Свабоды зь менскіх вуліц
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не забудзем, не даруем». Што адбываецца на «Маршы Свабоды» ў Гомлі. ФОТАРЭПАРТАЖ
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні на мітынг сабраліся каля 30 тысяч чалавек. ФОТА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Магілёве адбывалася найбуйнейшая акцыя пратэсту за часы прэзыдэнцтва Лукашэнкі. ФОТА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Марш Свабоды» ў Віцебску. ФОТАРЭПАРТАЖ