На плошчы Леніна ў Горадні мітынг салідарнасьці. На ім сабраліся 30 тысяч чалавек. Шмат людзей стаяла на прылеглых вуліцах.
На мітынгу прысутнічалі працаўнікі «Гродна Азот», «Хімвалакна», «Белкарду», Горадзенскага мясакамбінату, работнікі культуры, лекары.
Людзі скандуюць: «Сыходзь», «Свабоду», «Ганьба», «Пасадзіць».
Са сцэны паўтарылі патрабаваньні да ўладаў:
- адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі,
- вызваленьня ўсіх палітзьняволеных,
- адстаўкі і арышту кіраўніцтва МУС за гвалт на мірных акцыях,
- адстаўкі і арышту чальцоў ЦВК на чале зь Лідзіяй Ярмошынай;
- стварыць раду народнага даверу, у якую ўвойдуць і органы дзяржаўнай улады,
- гарантаваць свабоду мірных сходаў у любым месцы Горадні,
- апраўдаць асуджаных за мірныя акцыі,
- вярнуць сплачаныя штрафы.