«Гэта не Сайгон», — заявіў Блінкен амэрыканскаму тэлеканалу ABC. Адрозьненьне ў тым, што мы прыбылі ў Афганістан 20 гадоў таму дзеля вырашэньня толькі адной задачы. Гаворка ішла пра пакараньне тых, хто зьдзейсьніў напад на ЗША 11 верасьня 2001 году. І гэтая задача была пасьпяхова вырашаная".
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Афганістану пакінуў краіну. Талібан патрабуе поўнай перадачы ўладыАбвальная параза ўзброеных сіл Афганістану і падзеньне ўраду гэтай краіны сталі шокам для прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна і яго адміністрацыі, якія яшчэ месяц таму лічылі, што ўрад у Кабуле зможа пратрымацца некалькі месяцаў пасьля сыходу амэрыканскіх войскаў.
У Белым доме прызналі памылковасьць ранейшых разьлікаў. Сілы бясьпекі Афганістану праявілі няздольнасьць абараніць сваю краіну, прызнаў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.
Дыпляматы Эстоніі і Нарвэгіі 15 жніўня папрасілі Раду бясьпекі ААН тэрмінова абмеркаваць падзеі ў Афганістане. Тым часам, спэцыяльны прадстаўнік Расеі па Афганістане Замір Кабулаў паведаміў журналістам, што Масква ў кантакце з іншымі краінамі дамагаецца прызначэньня тэрмінаў для надзвычайнага пасяджэньня Рады бясьпекі ААН.
Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Борыс Джонсан прызначыў на нядзелю 15 жніўня чарговы раунд перамоваў па сытуацыі ў Афганістане і адклікаў парлямэнтарыяў з адпачынкаў. 13 жніўня Джонсан заявіў, што Брытанія не адвернецца ад Афганістану, нават нягледзячы на тое, што яна пацьвердзіла непазьбежную эвакуацыю супрацоўнікаў сваёй амбасады ў Кабуле ў сувязі з хуткім набліжэньнем талібаў.
NATO у нядзелю пацьвердзіў працяг місіі сваіх вайскоўцаў у аэрапорце Кабулу, якія дапамагаюць Афганістану падтрымліваць сувязь са зьнешнім сьветам. Прадстаўнік NATO заявіў, што палітычнае выйсьце зь цяперашняй сытуацыі — неабходнае як ніколі раней.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто такія талібы, хто імі кіруе і як яны дзейнічаюць. Тлумачым дэталі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Джордж Буш-малодшы: вывад войскаў ЗША з Аўганістану стане катастрофай для жанчын і дзяўчынак гэтай краіны