Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэзыдэнт Эўракамісіі: Сытуацыя ў Афганістане і дзеяньні Беларусі патрабуюць зьмяніць палітыку ЭЗ у справе міграцыі і наданьня прытулку


Мігранты на беларуска-літоўскай мяжы. Ілюстрацыйнае фота.
Мігранты на беларуска-літоўскай мяжы. Ілюстрацыйнае фота.

Сытуацыя ў Афганістане і дзеяньні Беларусі паказалі, што надышоў час цалкам перапрацаваць эўрапейскія правілы міграцыі і прадастаўленьня прытулку, заявіў віцэ-прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі, кіраўнік падразьдзяленьня «Эўрапейскі лад жыцьця» Маргарытыс Схінас (Грэцыя).

Сваю пазыцыю Схінас, які адказвае за пытаньні міграцыі, выказаў у твітэры 15 жніўня, у дзень узяцьця радыкальным ісламскім рухам «Талібан» поўнага кантролю над Афганістанам.

18 жніўня сытуацыю на межах краін Эўразьвязу (Літвы, Польшчы, Латвіі) з Беларусьсю абмяркуюць міністры ўнутраных спраў краін ЭЗ, Эўраполу і эўрапейскай памежнай службы Frontex, якая аказвае спрыяньне літоўскім уладам у барацьбе з нелегальнай міграцыяй з суседняй краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG