Пра гэта інфармуе ВВС.
Да вечара суботы талібы занялі буйны горад Мазары-Шарыф на поўначы Афганістану, паведамілі мясцовыя ўлады.
Прэзыдэнт Афганістану Ашраф Гані выступіў у суботу з кароткім і стрыманым зваротам да нацыі, заявіўшы, што ўлады вядуць кансультацыі ўнутры ўраду, са старэйшынамі і палітычнымі лідэрамі, прадстаўнікамі розных груп афганскага грамадзтва, а таксама міжнароднымі партнэрамі.
«Як ваш прэзыдэнт я засяроджаны на тым, каб прадухіліць далейшую дэстабілізацыю, гвалт і вымушанае перасяленьне майго народу», — дадаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Талібы занялі буйны горад за 70 кілямэтраў ад Кабулу. Генсек ААН Гутэрыш заявіў пра ваенныя злачынствы ТалібануГані паабяцаў не дапусьціць, каб навязаная людзям вайна прывяла да новых сьмерцяў, і падзякаваў сілы бясьпекі, якія спрабавалі абараняць гарады ад «Талібану».
Раней зьявіліся чуткі, што Гані ў сваім звароце можа аб’явіць аб адстаўцы, аднак гэтага не адбылося. Паводле некаторых дадзеных, «Талібан» адмаўляецца ўдзельнічаць у мірных перамовах, пакуль прэзыдэнт застаецца на сваёй пасадзе.
У суботу баевікі «Талібану» ўзялі кантроль над яшчэ дзьвюма сталіцамі ўсходніх правінцый Патыка і Кунар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто такія талібы, хто імі кіруе і як яны дзейнічаюць. Тлумачым дэталіБаі таксама ідуць недалёка ад Майдан-Шара, сталіцы правінцыі Майдан-Вардак, прыкладна за 40 кілямэтраў на паўднёвы захад ад Кабулу.
Па словах аднаго зь мясцовых журналістаў, амэрыканскія войскі нанесьлі авіяўдары па міжнародным аэрапорце правінцыі Кандагар, узятай пад кантроль талібамі ў пятніцу.
У пятніцу баевікі таксама захапілі Пулі-Алам, сталіцу правінцыі Лаўгар, за 80 км ад Кабулу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Талібан узяў пад кантроль Газьні, Герат і Кандагар і адмовіўся ад прапановы аб сумесным кіраваньні краінайБаевікі занялі ўжо большасьць адміністрацыйных цэнтраў 34 правінцый Афганістану. Сталіца можа пасьці на працягу месяца, папярэджвалі раней амэрыканскія вайскоўцы.
У Кабуле зараз застаюцца сотні тысяч афганцаў, якія ўцяклі зь іншых рэгіёнаў краіны, захопленых талібамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША, Канада і Вялікая Брытанія адпраўляюць вайскоўцаў у Кабул для эвакуацыі дыпляматаўНягледзячы на актыўны працэс эвакуацыі і зьнішчэньня сакрэтных дакумэнтаў у дыпмісіі адміністрацыя амэрыканскага прэзыдэнта Джо Байдэна ня лічыць, што захоп улады ў Афганістане талібамі непазьбежны.
«Проста цяпер непасрэднай пагрозы для Кабулу няма», — заявіў у пятніцу прадстаўнік Пэнтагону Джон Кірбі, хоць некалькі дзён таму амэрыканскія крыніцы не выключалі, што Кабул пры цяперашнім разьвіцьці падзей можа быць захоплены ў тэрмін ад 30 да 90 дзён.