Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША зноў заклікаў спыніць патокі мігрантаў на мяжы Беларусі зь Літвой.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Намесьніца дзяржсакратара ЗША заклікае Лукашэнку «неадкладна спыніць» паток мігрантаў у ЛітвуСваякі пакараных па справе аб масавых беспарадках у Пінску расказалі Свабодзе, што іх асуджаныя сваякі не падаюць духам і адмаўляюцца пісаць лісты на адрас Лукашэнкі з просьбай аб памілаваньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Асуджаныя фігуранты «пінскай справы» адмаўляюцца пісаць просьбы Лукашэнку аб памілаваньні
Зьявілася відэа, як беларускія вайскоўцы штурхаюць уцекачоў на тэрыторыю Латвіі.
Улады Беларусі зьбіраюцца ліквідаваць горадзенскі дзіцячы госьпіс. Яны тлумачаць гэта пятым пакетам санкцый, якія заходнія дзяржавы ўвялі супраць афіцыйнага Менску за рэпрэсіі супраць грамадзян.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Горадзенскі дзіцячы госьпіс зьбіраюцца ліквідаваць у судовым парадкуНа сайце petition.by зьмешчаны адказ Міністэрства аховы здароўя Беларусі на пэтыцыю, падпісанты якой прапаноўвалі завезьці ў краіну вакцыны, прызнаныя ў Эўразьвязе і ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства аховы здароўя сьцьвярджае, што вядзе перамовы аб пастаўцы ў Беларусь заходніх вакцын ад каранавірусу