Уражаньнямі ад сустрэчы падзялілася лідэрка беларускай апазыцыі Сьвятлана Ціханоўская:
«Yara — важны доўгачасовы партнэр для Беларусі. Аднак, улічваючы няспынны масавы тэрор рэжыму, мы лічым, што кампаніі Yara пара спыніць сваю дзейнасьць у Беларусі да таго часу, пакуль у нашай краіне ня будуць адноўленыя законнасьць і дэмакратыя, пакуль ня будуць безумоўна вызваленыя і рэабілітаваныя ўсе палітвязьні. На сёньняшняй сустрэчы з кіраўніцтвам Yara я падкрэсьліла, што мы будзем рады бачыць іх кампанію ў якасьці партнэра свабоднай і дэмакратычнай Беларусі ў будучыні».
Генэральны дырэктар Yara Свайн-Тур Гульсэтэр заявіў:
«На ўсіх нас моцна ўплываюць рэпрэсіі і парушэньні правоў чалавека ў Беларусі, сьведкамі якіх мы зьяўляемся. Мы пастаянна спрабуем выкарыстоўваць сваю прысутнасьць у Беларусі для гарантыі бясьпекі на прадпрыемстве і захаваньня правоў чалавека, працуем пры падтрымцы некалькіх праваабарончых арганізацыяў і незалежных прафсаюзаў.
Сёньняшняя сустрэча дала мне больш глыбокае ўяўленьне аб пазыцыі Сьвятланы Ціханоўскай, і мы дамовіліся, што можам быць больш актыўнымі і прадпрымаць далейшыя дзеяньні. Yara вырашыла перагледзець сытуацыю і да сьнежня прыняць рашэньне аб далейшай прысутнасьці ў Беларусі. Тым часам мы працягнем выкарыстоўваць сваё становішча для далейшага прасоўваньня пытаньня бясьпекі працоўных і правоў чалавека».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі страціць Беларусь, калі санкцыі закрануць калійную соль – галоўны экспартны прадукт. Адной карцінкайУ інтэрвію тэлеканалу NRK напярэдадні сустрэчы Свайн Тур Гульсэтэр адзначыў, што цяпер Yara працягвае супрацоўніцтва, бо імкнецца не пакінуць беларускіх рабочых у бядзе, дбае аб тым, каб захоўваліся іх правы. Зь верасьня мінулага году Гульсэтэр двойчы быў у Беларусі, меў зносіны зь незалежным прафсаюзным рухам.
Замест адмовы ад закупу калійных угнаеньняў у Беларусі, чаго прасіў страйкам прадпрыемства, Yara вырашыла адправіць на «Беларуськалій» свайго прадстаўніка для маніторынгу сытуацыі. Раней у кампаніі заяўлялі, што разрыў пагадненьня з салігорскім прадпрыемствам будзе азначаць сыход зь Беларусі на доўгі час, а то і назаўсёды.
ААТ «Беларуськалій» падпала пад новыя санкцыі ЗША, падпісаныя 9 жніўня, як адно з найбуйнейшых дзяржаўных прадпрыемстваў Беларусі, адзін з найбуйнейшых сусьветных вытворцаў калійных угнаеньняў і, як лічыць амэрыканскі бок, «крыніца незаконнага ўзбагачэньня рэжыму», на чале якога стаіць Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гендырэктар Yara заявіў, што на сустрэчы 13 жніўня хоча найперш выслухаць пазыцыю Ціханоўскай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нарвэгія заклікала Менск правесьці свабодныя выбары