12 жніўня затрымалі кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах 2020 году, сустаршыню дасьледчыцка-асьветніцкага грамадзкага аб’яднаньня «Гавары праўду», сябра аргкамітэту «Нашай партыі» і дэлегата «Сходу» Андрэя Дзьмітрыева.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі масавая атака на ўдзельнікаў ініцыятывы «Сход». Што пра яе вядома?На гэты момант пакуль невядома, зь якой прычыны і якой структурай ён затрыманы, а таксама дзе ён.
Факт затрыманьня Андрэя Дзьмітрыева пацьвердзіла ягоная каляжанка па «Гавары праўду», кандыдатка на прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году Тацяна Караткевіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы амбасадар Беларусі ў Славаччыне Ляшчэня — на Акрэсьціна, яго падазраюць у датычнасьці да масавых акцыйНапярэдадні сілавікі затрымалі больш за два дзясяткі чалавек, якія балятаваліся альтэрнатыўнымі дэпутатамі праз плятформу «Сход». Сярод іх былы амбасадар Беларусі ў Славаччыне Ігар Ляшчэня.
Вядома, што затрыманы ўчора сябра Каардынацыйнай рады Мікалай Стрэха знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна, дзе правядзе 14 дзён за адміністрацыйнае правапарушэньне, піша Каардынацыйная рада.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арышты і ператрусы 11 жніўня: вобшук у экс-амбасадара Ляшчэні, затрыманьні дэлегатаў «Сходу»