Аркадзь Добкін у адказ заявіў, што такі камэнтар «нельга назваць прыемным», але запэўніў, што сыходзіць зь Беларусі кампанія пакуль не зьбіраецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы не зьбіраліся пакідаць краіну». Заснавальнік EPAM Аркадзь Добкін пракамэнтаваў словы ЛукашэнкіАдзін з супрацоўнікаў EPAM расказаў «Нашай Ніве», што 11 жніўня бізнэсовец адказаў на пытаньні заклапочаных падначаленых. Сярод іншага ўздымалася тэма, ці варта чакаць тэрміновай рэлякацыі і ці будзе дапамога пры любым іншым форс-мажоры.
«Добкін адказваў так, што прынамсі пакуль кампанія не зьбіраецца сыходзіць зь Беларусі, бо ён ня думае, што пачнуць моцна замінаць працаваць і перашкаджаць выплачваць заробкі. Сказаў, калі нешта „такое“ будзе, то ёсьць запасны плян, сэнс якога нам не давялі. Але запэўніў, што дапамога будзе ва ўсіх варыянтах разьвіцьця падзеяў», — расказаў адзін з удзельнікаў віртуальнай нарады.
Сам Аркадзь Добкін цяпер не ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Некалькі генэрацый спэцыялістаў зьнікнуць зь Беларусі». Прызыдэнт EPAM пра магчымыя наступствы палітычныга крызісу