Пра гэта паведамляе агенцтва BNS.
«Паводле інфармацыі, якая ёсьць на гэты момант, у ніводным з выпадкаў нашыя супрацоўнікі не перавышалі паўнамоцтваў», — заявіў BNS у сераду прадстаўнік САДМЛ Рокас Пукінскас.
Ён дадаў, што ў яго няма інфармацыі пра выкарыстаньне на мяжы зь Беларусьсю службовых сабак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памежны камітэт Беларусі паведаміў пра гібель іракца на беларуска-літоўскай мяжы. Улады Літвы: «Гэта правакацыя і казкі братоў Грым»БелТА са спасылкай на Памежны камітэт Беларусі паведаміла раней у сераду, што ў групе прымусова высланых зь Літвы іракцаў былі людзі са сьлядамі «ўкусаў службовых сабак».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чырвоны Крыж Літвы заявіў пра небясьпеку для мігрантаў, якая можа чакаць іх па вяртаньні зь Літвы ў БеларусьТрэцяга жніўня памежнікі Літвы пачалі адпраўляць нелегальных мігрантаў назад у Беларусь. Адпаведныя паўнамоцтвы ім былі дадзеныя міністрам унутраных спраў.
У Літву празь мяжу зь Беларусьсю сёлета трапілі 4090 мігрантаў, пераважна з Іраку. Службовыя асобы Літвы называюць патокі незаконнай міграцыі, якія сёлета рэзка павялічыліся, «гібрыднай агрэсіяй беларускага рэжыму».