Дзейнасьць гэтых арганізацый на тэрыторыі Расеі забароненая. Рашэньне можа быць абскарджанае, але ўжо ўступіла ў законную сілу.
Як паведамілі адвакаты, на ўваходзе ў суд у іх забралі мабільныя тэлефоны, каб зрабіць немагчымай трансьляцыю паседжаньня. У выніку яно прайшло, па сутнасьці, у закрытым рэжыме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі суд забараніў штабы Навальнага і ягоны Фонд барацьбы з карупцыяйФБК і штабы Навальнага былі прызнаныя экстрэмісцкімі ў чэрвені. Непасрэдным наступствам гэтага рашэньня стала адмова ў рэгістрацыі кандыдатамі на выбарах для шэрагу паплечнікаў Навальнага і нават тых людзей, якія ня бралі ўдзелу ў працы структураў апазыцыянэра, а толькі ўдзельнічалі ў мітынгах у яго падтрымку. Адпаведны закон быў ухвалены таксама ў чэрвені.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі заблякавалі сайт Аляксея Навальнага і 49 зьвязаных з палітыкам рэсурсаўЗа ўдзел у дзейнасьці экстрэмісцкіх арганізацый у Расеі пагражае пазбаўленьне волі. Шэраг паплечнікаў Навальнага апошнім часам пакінулі Расею. Сам Навальны застаецца ў калёніі, адбываючы тэрмін па справе, з апошнім рашэньнем не зьвязанай.