Словы лёгкаатлеткі Крысьціны Ціманоўскай перадае расейскае інфармацыйнае агенцтва «РИА Новости».
24-гадовую Крысьціну Ціманоўскую выключылі з алімпійскай каманды пасьля таго, як яна выступіла з крытыкай трэнэрскага складу ў сваім Instagram. Яе ўключылі ў эстафэту 4×400 мэтраў, хоць на Алімпіядзе Крысьціна рыхтавалася выступіць у бегу на 100 і 200 мэтраў. Гэта здарылася пасьля таго, як Марыю Жодзік, Ганну Міхайлаву і Крысьціну Мулярчык не дапусьцілі да эстафэты празь недастатковую колькасьць допінг-пробаў. Жодзік абвінаваціла ў гэтым Беларускую фэдэрацыю лёгкай атлетыкі.
Ціманоўская заявіла, што ніколі ня бегала дыстанцыю, на якую яе без папярэджаньня выстаўляе трэнэрскі штаб.
1 жніўня 24-гадовая Крысьціна Ціманоўская заявіла, што яе спрабавалі сілай вывезьці з Токіё ў Беларусь. Яна адмовілася ад пасадкі на самалёт і заявіла, што ў аэрапорт яе даставілі супраць волі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен назваў перасьлед Ціманоўскай актам транснацыянальных рэпрэсіяўМіжнародны алімпійскі камітэт (МАК) пачаў афіцыйнае расьсьледаваньне справы беларускай спрынтэркі Крысьціны Ціманоўскай, паведаміла агенцтва DPA.
«Арганізацыя павінна выявіць усе факты і выслухаць усіх, хто мае дачыненьне да справы, каб ужыць далейшыя захады», — заявіў прэс-сакратар МАК Марк Адамс.
У панядзелак леёгкаатлетка атрымала гуманітарную візу ў амбасадзе Польшчы ў Токіё пасьля падзеяў, якія яна назвала спробай выкраданьня з мэтай прымусовай рэпатрыяцыі за яе крытыку беларускіх спартовых чыноўнікаў.
Чакаецца, што 4 жніўня яна адляціць з Токіё ў Варшаву.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціманоўская вылеціць у Польшчу 4 жніўняЦіманоўская ў некалькіх размовах запэўніла МАК, што пачуваецца абароненай і цяпер знаходзіцца ў бясьпечным месцы, сказаў Адамс.
Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен назваў перасьлед Ціманоўскай актам транснацыянальных рэпрэсіяў.
Трэнэр Арсень Зданевіч, муж лёгкаатлеткі Крысьціны Ціманоўскай, які нядаўна зьехаў ад перасьледу ва Ўкраіну, у інтэрвію тэлеканалу Sky New акрэсьліў іх з жонкай грамадзка-палітычную пазыцыю.
«Мы ніколі ня мелі ніякіх сувязяў, ніколі не падтрымлівалі апазыцыю. Мы проста нармальныя спартоўцы, мы проста адданыя спорту і не цікавімся апазыцыйным рухам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Муж спрынтэркі Крысьціны Ціманоўскай: Мы ніколі ня мелі дачыненьня да апазыцыіСама Ціманоўская ў інтэрвію агенцтву АР заявіла, што пакуль проста хоча дабрацца да Эўропы і сустрэцца «зь людзьмі, якія дапамагалі прыняць рашэньне, што рабіць далей».
Бягуха выказала надзею на працяг кар’еры ў спорце і на ўдзел яшчэ ў некалькіх Алімпіядах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трэнэр Ігар Жаваранак: Як можна прыйсьці на Алімпіядзе да дзяўчыны і проста ціснуць — «давай, валі адсюль». ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Загад прыбраць мяне з Гульняў паступіў з вышэйшага, чым міністэрства спорту, узроўню». Ціманоўская ў інтэрвію «Трыбуне» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад хакею да шахмат: хто са спартоўцаў уцякаў на Захад з СССРКрысьціна Ціманоўская і яе адмова вяртацца ў Беларусь
- 1 жніўня 2021 году падчас Алімпіяды 24-гадовая лёгкаатлетка Крысьціна Ціманоўская заявіла, што яе спрабавалі сілай вывезьці з Токіё ў Беларусь. Яна адмовілася ад пасадкі на самалёт і заявіла, што ў аэрапорт яе даставілі супраць волі.
- Ціманоўскую выключылі з алімпійскай каманды пасьля таго, як яна выступіла з крытыкай трэнэрскага складу ў сваім Instagram. Яе паставілі бегчы эстафэту 4×400 мэтраў, хоць на Алімпіядзе Крысьціна рыхтавалася выступіць у бегу на 100 і 200 мэтраў.
- Гэта здарылася пасьля таго, як Марыю Жодзік, Ганну Міхайлаву і Крысьціну Мулярчык не дапусьцілі да эстафэты з прычыны недастатковай колькасьці допінг-пробаў. Жодзік абвінаваціла ў гэтым Беларускую фэдэрацыю лёгкай атлетыкі. Ціманоўская, у сваю чаргу, заявіла, што ніколі ня бегала дыстанцыю, на якую яе без папярэджаньня выстаўляе трэнэрскі штаб.
- Неўзабаве пачаліся пагрозы ад адміністрацыі каманды і галоўнага трэнэра зборнай у лёгкай атлетыцы Юрыя Маісевіча. Функцыянэры спачатку ігнаравалі пытаньні Ціманоўскай наконт удзелу ў няпрофільнай для яе эстафэце, куды атлетку ўключылі безь яе згоды, а затым пачалі пагражаць, заяўляючы, што рашэньне пра яе «выдаленьне з Алімпіяды» прынятае «на самым версе». Крысьціна апублікавала, а потым выдаліла аўдыязапіс з пагрозамі.
- Ціманоўская заявіла, што ў Беларусь ня вернецца, бо баіцца перасьледу. 2 жніўня яна прыйшла ў польскую амбасаду, дзе ёй выдалі гуманітарную візу. У той жа дзень стала вядома, што яе муж Арсень Зданевіч зьехаў зь Беларусі ва Ўкраіну.
- Трэцяга жніўня Ціманоўская з Токіё паразмаўляла з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім.
- 4 жніўня быў заплянаваны пералёт спартоўкі ў Варшаву, у апошні момант зь меркаваньняў бясьпекі Варшаву зьмянілі на Вену. У аэрапорце Токіё перад вылетам у Аўстрыю Ціманоўская зьявілася ў суправаджэньні афіцэраў японскай паліцыі.
- 5 жніўня Ціманоўская прыбыла ў Варшаву і дала прэсавую канфэрэнцыю.
- 6 жніўня Міжнародны алімпійскі камітэт паведаміў, што «ў інтарэсах дабрабыту спартоўцаў Беларусі» скасаваў акрэдытацыю двух трэнэраў Ціманоўскай, Артура Шумака і Юрыя Маісевіча, і пачаў расьсьледаваньне інцыдэнту.
- 10 жніўня Крысьціна Ціманоўская падпісала кантракт са спартовай групай Orlen. У польскай камандзе адзначылі, што спадзяюцца на хуткае аднаўленьне кар’еры беларускі.