Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэнэр Ігар Жаваранак: Як можна прыйсьці на Алімпіядзе да дзяўчыны і проста ціснуць — «давай, валі адсюль». ВІДЭА


Трэнэр у лёгкай атлетыцы Ігар Жаваранак апавёў, чым для Крысьціны Ціманоўскай магла скончыцца эстафэта не ў яе профільнай дысцыпліне, і як можна было ўнікнуць міжнароднага скандалу.

  • Адбылося тое, што нашая дзейная ўлада чарговы раз паказала сваё аблічча.
  • Сытуацыя і тры грошы ня вартая, і міжнародны скандал — проста на роўным месцы.
  • Крысьціна ўдзельнічае ў двух асабістых відах. Асабістае першынство — круцейшае, чым эстафэта.
  • На маю думку, сэнсу ў гэтай эстафэце ў тым выглядзе, у якім яна прыехала ў Токіё, няма ніякага.
  • Проста прабегчы — гэта адно пытаньне. Але калі ўпірацца — ёй будзе крайне складана і траўманебясьпечна. Для яе 400 — гэта складаная дыстанцыя.
  • Не разумею, як можна прыйсьці на Алімпіядзе да дзяўчыны і проста ціснуць: «Давай, валі адсюль».
  • Гэта ўсё было можна лёгка і спакойна вырашыць. Не разумею, навошта была патрэбная гэтая тэрміновая дэпартацыя.
  • Самі зрабілі сурʼёзны міжнародны скандал. Больш чым упэўнены, што наступствы для НАКу, Фэдэрацыі лёгкай атлетыкі будуць сурʼёзныя.
  • У нас жа спартоўцы лічацца ў прынцыпе рабамі, яны ж падпісвалі гэтыя паперкі ў міністэрстве, маўляў так, мы рабы, мы бяз вашае згоды слова ня скажам. Ведалі, што падпісвалі — што ўжо зробіш.

1 жніўня 24-гадовая Крысьціна Ціманоўская заявіла, што яе спрабавалі сілай вывезьці з Токіё ў Беларусь. Яна адмовілася ад пасадкі на самалёт і заявіла, што ў аэрапорт яе даставілі супраць волі.

Ціманоўскую выключылі з алімпійскай каманды пасьля таго, як яна выступіла з крытыкай трэнэрскага складу ў сваім Instagram. Яе ўключылі ў эстафэту 4×400 мэтраў, хоць на Алімпіядзе Крысьціна рыхтавалася выступіць у бегу на 100 і 200 мэтраў. Гэта здарылася пасьля таго, як Марыю Жодзік, Ганну Міхайлаву і Крысьціну Мулярчык не дапусьцілі да эстафэты празь недастатковую колькасьць допінг-пробаў. Жодзік абвінаваціла ў гэтым Беларускую фэдэрацыю лёгкай атлетыкі.

Ціманоўская заявіла, што ніколі ня бегала дыстанцыю, на якую яе без папярэджаньня выстаўляе трэнэрскі штаб.

Неўзабаве пачаліся пагрозы ад адміністрацыі каманды і галоўнага трэнэра зборнай у лёгкай атлетыцы Юрыя Маісевіча, і Крысьціна выдаліла відэа. Функцыянэры спачатку ігнаравалі пытаньні Ціманоўскай пра ўдзел у няпрофільнай для яе эстафэце, куды атлетку ўключылі безь яе згоды, а затым пачалі пагражаць, заяўляючы, што рашэньне пра яе «выдаленьне з Алімпіяды» прынятае «на самым версе».

Ціманоўскай прапанавалі прыехаць кіраўнікі ўрадаў Чэхіі і Славеніі. Яна заявіла, што ў Беларусь ня вернецца, бо баіцца перасьледу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG