«Яму было 25, калі ён пераехаў ва Ўкраіну. Недзе месяц ці паўтара таму мы сьвяткавалі ягоны дзень нараджэньня, 26 гадоў, на Майдане. І ў мінулую нядзелю ён быў на традыцыйнай акцыі на Майдане. Бо ён быў адміністратарам тэлеграм-каналу „Беларускі дом ва Ўкраіне“, таксама адміністраваў сайт арганізацыі. Ён шмат працаваў — рыхтаваў акцыі, звароты, здымаў і мантаваў відэа з акцыяў», — распавёў беларус Віталь Сьляпухін, які жыве ў Кіеве.
Ён характарызуе Віталя як «абсалютна пазытыўнага чалавека».
«Ён ня піў, займаўся спортам, спакойны, добры, стараўся нават тут рабіць справы для Беларусі і перамогі над нелегітымнай уладай. Ён дапамагаў беларусам прадуктамі, рэчамі. Якраз цяпер мы рыхтавалі акцыю да 9 жніўня, і ён займаўся арганізацыйнымі момантамі. Тое, што за ім маглі сачыць... Тут гэта нічога новага...», — зазначыў Валер.
Арцём Моладаў, беларус з Кіева, кажа, што Віталь выклікаў «толькі станоўчыя эмоцыі».
«Ён быў жыцьцярадасны чалавек з мноствам плянаў, у якога ўсё жыцьцё наперадзе. Пра нейкі сум ці дэпрэсію не было ніякай гаворкі — гэта не пра яго», — дадаў Арцём.
Дзяўчына Віталя цяпер знаходзіцца ня ў лепшым стане ад навіны пра гібель сябра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніка «Беларускага дому ва Ўкраіне» Віталя Шышова знайшлі павешаным