БСЖ таксама прыпыняе сваё ўзаемадзеяньне з выканаўчымі структурамі МФЖ.
Пра гэта напісана ў рэзалюцыі, апублікаванай на сайце арганізацыі.
Сярод асноўных прычын прыпыненьня кантактаў Беларускага саюзу журналістаў з замежнымі калегамі пералічваюцца:
- сыстэматычнае ігнараваньне чыноўнікамі МФЖ пазыцыі і аргумэнтаў Беларускага саюзу журналістаў;
- адсутнасьць салідарнасьці зь беларускімі журналістамі пры парушэньні замежнымі дзяржавамі і НДА іх базавых правоў і свабодаў.
- грубае палітычнае ўмяшаньне ў справы Беларусі і прафэсійную мэдыясупольнасьць;
- відавочна ангажаваная і неканструктыўная палітыка чыноўнікаў МФЖ;
- рэгулярнае адступленьне чыноўнікаў МФЖ ад уласных базавых стандартаў і палажэньняў Канстытуцыі МФЖ і Глябальнай хартыі этыкі журналістаў.
Рашэньне прынята аднагалосна Сакратарыятам Саюзу журналістаў, Камітэтам па этыцы і прадстаўнікамі ўсіх абласных аб’яднаньняў БСЖ 22 ліпеня 2021 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СК па «справе Прэс-клюбу» супрацоўнічае з праўладным саюзам журналістаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праўладны саюз журналістаў: «Настойваем на хуткай выдачы новых акрэдытацый журналістам замежных СМІ»