Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СК па «справе Прэс-клюбу» супрацоўнічае з праўладным саюзам журналістаў


Архіўнае фота. Адна з імпрэзаў у «Прэс-клюбе», 2018 год
Архіўнае фота. Адна з імпрэзаў у «Прэс-клюбе», 2018 год

Сьледчы камітэт Беларусі знаходзіцца ва ўзаемадзеяньні з Нацыянальным камітэтам па абароне журналістаў праўладнага Беларускага саюзу журналістаў, а таксама з «Упаўнаважаным па абароне журналістаў» БСЖ Аляксандрам Шпакоўскім.

Пра гэта гаворыцца ў адказе Цэнтральнага апарату Сьледчага камітэту Беларусі міжнароднай арганізацыі «Камітэт абароны журналістаў» (CPJ), паведамляе БАЖ.

Акрамя міжнародна прызнанай Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), у Беларусі ёсьць і праўладны Беларускі саюз журналістаў (БСЖ), у склад праўленьня якога ўваходзіць міністар інфармацыі Ігар Луцкі. Цягам апошніх месяцаў БСЖ ня толькі не выступаў за спыненьне масавых рэпрэсій супраць журналістаў і мэдыя, але і ўскладаў віну за «арганізацыю і правакаваньне масавых беспарадкаў» у тым ліку на мэдыя.

Незразумела, чаму СК супрацоўнічае з БСЖ у справе арыштаваных прадстаўнікоў «Прэс-клюбу», бо ніводзін зь іх не зьяўляецца сябрам БСЖ. Сярод арыштаваных ёсьць сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў, аднак сьледзтва ня бачыць падставаў, каб супрацоўнічаць з БАЖ.

  • 22 сьнежня 2020 году былі затрыманыя заснавальніца культурна-асьветніцкай установы «Журналісцкая майстэрня Прэс-клюб» Юлія Слуцкая, праграмная дырэктарка Ала Шарко, дырэктар Сяргей Альшэўскі, апэратар Пётар Слуцкі, а таксама Ксенія Луцкіна — экс-супрацоўніца Белтэлерадыёкампаніі, зьвязаная з мэдыяпраектам Акадэміі «Прэс-клюбу».
  • 31 сьнежня затрыманым выставілі абвінавачаньні ў зьдзяйсьненьні злачынства паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу (ухіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры). Яны знаходзяцца ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.
  • 14 студзеня праваабаронцы прызналі арыштаваных супрацоўнікаў «Прэс-клюбу» палітвязьнямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG