У Аўганістане талібы наступаюць на Герат, Кандагар і Лашкаргах

На поўначы Аўганістану, 2021

Узброеныя атрады руху «Талібан» увайшлі ў прымесьці Герата, паўмільённага адміністрацыйнага цэнтру аднайменнай правінцыі на захадзе Аўганістану

На поўдні краіны антыўрадавыя сілы спрабуюць заняць Кандагар і Лашкаргах.

Талібы кантралююць каля 50% тэрыторыі краіны, лічаць замежныя назіральнікі. Але самі прадстаўнікі руху кажуць, што ў іх пад кантролем знаходзіцца 80% тэрыторыі Аўганістану.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Перад выступам прэзыдэнта Аўганістана Кабул абстралялі ракетамі

У Кандагары ў лягерах уцекачоў цяпер жывуць каля 11 тысяч сем’яў. Брытанская ВВС, спасылаючыся на ацэнкі дэпутата парлямэнту Аўганістану, паведамляе, што пагроза захопу горада экстрэмістамі «цалкам рэальная».

Паводле слоў дэпутата, «Талібан» мае намер зрабіць Кандагар сваёй часовай сталіцай. Калі падзе гэты горад, то ўрад страціць кантроль яшчэ над пяцьцю-шасьцю правінцыямі ў паўднёва-заходнім рэгіёне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Джордж Буш-малодшы: вывад войскаў ЗША з Аўганістану стане катастрофай для жанчын і дзяўчынак гэтай краіны


ЗША плянуюць цалкам вывесьці свае войскі з Аўганістану да канца жніўня 2021 году.