Абодва прадстаўляюць «Офіс у правах людзей з інваліднасьцю», які напярэдадні ліквідавалі ўлады.
Сяргею Драздоўскаму і Алегу Граблеўскаму з «Офісу ў правах людзей з інваліднасьцю» зьмянілі меру стрыманьня — адпусьцілі з-пад арышту пад паручальніцтва. Пра гэта Драздоўскі напісаў у фэйсбуку.
Сьледзтва ў іх справе працягваецца, дырэктара і юрыста Офісу абвінавачваюць у махлярстве. Зь лютага вазочнік Драздоўскі знаходзіўся пад хатнім арыштам, Граблеўскі ўтрымліваўся ў СІЗА.
У канцы ліпеня Менгарвыканкам ліквідаваў «Офіс у правах людзей з інваліднасьцю». Арганізацыя стала адной зь дзясяткаў у Беларусі, якія ліквідавалі ўлады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Без нагі, хворы на рак, з розумам дзіцяці. Хто сядзіць «за палітыку» з сур’ёзнымі хваробамі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Lawtrend: кіраўнікоў Офісу правоў людзей з інваліднасьцю «фактычна затрымалі за супрацоўніцтва з ААН»