Рашэньне прынятае «ў мэтах кампэнсацыі росту затрат на вытворчасьць (увоз) і (або) рэалізацыю малака і малочных прадуктаў».
Да 31 жніўня дазволена павысіць цэны ў памеры, які не перавышае 4,9% (у залежнасьці ад асартымэнту і арганізацыі) адносна цэнаў на 28 лютага 2021 году.
Таксама камісія ўзгадніла павышэньне коштаў ня больш як на 4,9% на ўвесь асартымент маргарынаў.
Раней камісія дазволіла павялічыць цэны на рыс і дзіцячае харчаваньне на 4%, хлеб і хлебабулачныя вырабы — на 4,9%. Таксама было дазволена павысіць цэны на сланечнікавы алей (на 15%).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цэны замарожваюць, а інфляцыя не спыняецца. Чаму?23 лютага сёлета для стрымліваньня росту цэнаў на сацыяльна значныя тавары ўрад забараніў павышаць цэны, а з сакавіка — вызначыў мяжу іх павышэньня ня больш як 0,2% за месяц. Павялічваць цэны вышэй за ўстаноўленую мяжу дазволена толькі з згоды камісіі па пытаньнях дзяржаўнага рэгуляваньня цэнаўтварэньня пры Савеце міністраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэгуляваньне цэнаў на сацыяльна значныя тавары падоўжылі да канца верасьня