Паводле памежнай службы Літвы, незаконна перасекчы мяжу ў ноч з аўторка на сераду зьбіраўся 171 мігрант. Усе затрыманыя прадставіліся грамадзянамі Іраку альбо мелі дакумэнты гэтай краіны.
З 3027 мігрантаў, затрыманых у Літве з пачатку году, 1910 былі грамадзянамі Іраку альбо назваліся такімі. Акрамя таго, грамадзян Конга было 191, Камэруну — 129, Расеі — 83, Ірану — 81, Сырыі — 71, яшчэ 77 чалавек маюць грамадзянства Аўганістану ды іншых краін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ня хочацца рэагаваць на заявы неадэкватнага чалавека». Літва пра пагрозы Лукашэнкі «узброенымі мусульманамі»9 ліпеня Літва пачала ставіць 550-кілямэтровую агароджу з калючага дроту на мяжы зь Беларусьсю, абвінаваціўшы беларускія ўлады ў тым, што яны пускаюць у краіну мігрантаў з-за мяжы, каб затым незаконна перапраўляць іх у Эўразьвяз. Агароджа на мяжы зь Беларусьсю будзе каштаваць Літве больш як 40 млн эўраў.
Літва абвінавачвае афіцыйны Менск у датычнасьці да арганізацыі патоку мігрантаў зь Беларусі.
19 ліпеня ў інтэрвію эмірацкаму тэлеканалу Sky News Arabia Аляксандар Лукашэнка выявіў абазнанасьць, што ў Літве нібыта ёсьць «групоўкі злачыннага характару, чыё дачыненьне да нелегальнай міграцыі відавочнае»: маўляў, за грошы перавозяць нелегальных мігрантаў. І прапанаваў «дапамогу», але за грошы.
У адказ міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс заявіў, што рэжым Лукашэнкі, які «даўно парушае элемэнтарныя правы чалавека і працягвае разбураць грамадзянскую супольнасьць у Беларусі», цяпер выкарыстоўвае ў сваіх мэтах мігрантаў: жанчын, дзяцей ці цэлыя сем’і.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жыхары блякуюць подступы да палігону, дзе літоўскія ўлады плянуюць разьмясьціць мігрантаў
Учора 30 мігрантаў было затрымана і на беларуска-польскай мяжы. Гэта 29 грамадзянаў Афганістану і адзін — Іраку. Пра гэта паведамляе Галоўная ўправа памежнай аховы Польшчы.