Як гаворыцца ў тэлеграм-канале Міністэрства ўнутраных спраў, падставай для такога рашэньня сталі матэрыялы праверкі ўпраўленьня ГУБАЗіК МУС па Гомельскай вобласьці.
«Распаўсюд (рэпост) інфармацыі з экстрэмісцкіх крыніц цягне за сабой адміністрацыйную адказнасьць з пакараньнем у выглядзе штрафу або арышту», — нагадваюць у сілавым ведамстве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уладальніка сайту «Газеты Слонімскай» аштрафавалі за цытаваньне «экстрэмісцкага» рэсурсу да таго, як яго прызналі такімКіраўніцтва тэлеканалу «Белсат» выступіла з гэтай нагоды з афіцыйнай заявай.
«Людзі, якія цяпер трымаюць уладу ў Беларусі, называюць экстрэмістамі ўсіх, хто выступае супраць гвалту і тэрору, супраць скрадзеных выбараў. А гэта значыць, пераважную большасьць уласных грамадзянаў. Насамрэч экстрэмістамі трэба назваць тых, хто тысячамі бярэ ў палон, кідае ў турмы, змушае пакінуць радзіму. У сытуацыі татальнага прававога дэфолту, калі не працуюць законы, цяжка назваць гэтае рашэньне легітымным. Тым больш няма сэнсу яго абскарджваць. „Белсат“ будзе працягваць працаваць, надалей несьці незалежную інфармацыю па-беларуску і без цэнзуры. Ніякі суд нам гэтага не забароніць. Праўда на нашым баку! Наша возьме!», — падсумаваў намесьнік дырэктара «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тэлеграм-канал «Хартыя-97» прызналі экстрэмісцкімУ Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, які публікуецца на сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі, прадукцыя тэлеканалу пакуль ня ўключаная.
Тым часам у ліку забароненых беларускімі ўладамі «экстрэмісцкіх» рэсурсаў ужо дзясяткі незалежных сайтаў, карпаратыўных чатаў, інфармацыйных каналаў з усёй Беларусі.