«Пандэмія нікуды не сышла і ня сыдзе. І калі хтосьці да гэтага часу думае, што яго не закране, ён памыляецца. Узяць, да прыкладу, індыйскі штам. Пару тыдняў таму толькі зьявіўся ў Індыі, а сёньня ўжо ў Гомлі. Калі казаць немэдычнай мовай, гэта тры дні — і ў рэанімацыю. Як выратавацца? Адказ адзін: трэба прышчапляцца», — спасылаецца на чыноўніка сайт прадпрыемства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці абараняюць вакцыны ад дэльта-варыянту SARS-CoV-2? Правяраем фактыУладзімер Прывалаў зьвярнуў увагу, што вакцынацыя ідзе вельмі марудна: у Гомельскай вобласці прышчапіліся толькі 200 тысяч чалавек, а неабходна найменей у чатыры разы больш.
«Гэта значыць, па вакцынацыі мы яшчэ толькі ў пачатку шляху. І калі сёньня прадпрыемствы, асабліва сельскагаспадарчыя, будуць нас цягнуць назад, мы з пандэміяй ня справімся», — адзначыў намесьнік старшыні Гомельскага аблвыканкаму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 8,2% у Беларусі, 43,8% у Літве. Як ідзе вакцынацыя ад COVID-19Раней штам «дэльта» выявілі ў Менску і Лідзе. Індыйскі падвід каранавірусу адрозьніваецца тым, што вельмі заразны. Мутаваны вірус паводзіць сябе больш агрэсіўна, чым папярэднія варыянты, а працэнт захворваньня ў цяжкай форме значна вышэйшы.