Паводле слоў абаронцы Дашчынскага, учорашнюю перадачу на момант іхнай сустрэчы Алесь не атрымаў.
«У дзяжурнай частцы мне паведамілі, што яе яшчэ не надгледзелі», — сказаў адвакат.
Абаронца Дашчынскага паведаміў таксама, што ён азнаёміўся з працэсуальнымі дакумэнтамі ва ўправе Сьледчага камітэту па горадзе Менску. Ён назваў Алесю дату разгляду ягонай скаргі на затрыманьне. Разгляд адбудзецца ў панядзелак, 26 ліпеня, у судзе Партызанскага раёну Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Буду заставацца ў Беларусі». Палітзьняволеныя журналісты Свабоды тыдзень за кратамі16 ліпеня пасьля ператрусаў за кратамі апынуліся журналісты Алег Грузьдзіловіч, Інэса Студзінская і Алесь Дашчынскі, якія шмат гадоў працавалі на Радыё Свабода, а летась былі пазбаўленыя акрэдытацыі МЗС Беларусі.
20 ліпеня супрацоўнік менскага ізалятара на завулку Акрэсьціна паведаміў родным, што Алега Грузьдзіловіча і Алеся Дашчынскага затрымалі на тэрмін да 10 дзён. У той жа дзень стала вядома, што Інэса Студзінская пачала галадоўку, пазьней адвакат паведаміў, што яна адмаўляецца есьці турэмную ежу. Сваякам і калегам дагэтуль невядома, у чым абвінавачваюць журналістаў. Усіх траіх прызналі палітвязьнямі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманых журналістаў Белсату і Свабоды прызналі палітвязьнямі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Грузьдзіловіч, Дашчынскі, Студзінская — вэтэраны Радыё Свабода на Акрэсьціна