У той жа час, Козак сказаў, што Ўкраіна мае права ўступаць у замежнапалітычныя саюзы без аглядкі на пазыцыю Расеі.
Увесну сёлета, калі Кіеў і краіны Захаду былі занепакоеныя нарошчваньнем расейскіх войскаў у Крыме і каля межаў з Украінай, Козак заяўляў, што магчымы наступ Украіны на пазыцыі сепаратыстаў у Данбасе стане разбуральным для ўкраінскай дзяржавы.
Многія камэнтатары расцанілі ягоныя словы як пагрозу уварваньня расейскіх войскаў. У інтэрвію францускаму выданьню Козак заявіў, што мае на ўвазе пад разбуральнымі наступствамі «ня вонкавае ўмяшаньне, а ўнутрыпалітычную сытуацыю ва Ўкраіне».
На пытаньне аб расейскім ваенным умяшаньні Козак адказаў расплывіста: па яго словах, да абвастрэньня сытуацыі ў Данбасе «абыякаваю ня будзе ня толькі Расея, але і ўся сусьветная супольнасьць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскага міністра абароны Шайгу выклікалі ў Службу бясьпекі ЎкраіныКозак таксама заклікаў улады Ўкраіны весьці прамыя перамовы з кіраўніцтвам так званых «ДНР» і «ЛНР» пра ўвасабленьне ў жыцьцё менскіх пагадненьняў. Пры гэтым ён дапусьціў, што гэтыя пагадненьні могуць і зьмяніцца — калі абодва бакі з гэтым пагодзяцца.
Па словах Козака, «пазыцыя Масквы ў дачыненьні да ДНР і ЛНР застаецца нязьменнай», гэта значыць, што Расея афіцыйна не прызнае сэпаратысцкіх ўтварэньняў. Прадстаўнік Крамля сказаў, што Расея аказвае сэпаратыстам толькі гуманітарную дапамогу і адхіліў абвінавачаньні ў аказаньні вайсковай падтрымкі.
На пытаньне аб Крыме Козак сказаў, што яго абмеркаваньне «сёньня недарэчнае», а саму анэксію Расеяй Крыму неабходна разглядаць з пазыцый «гістарызму» як факт, які адбыўся. «Многія праблемы лечыць час», — заявіў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Артыкул Пуціна «Аб гістарычным адзінстве расейцаў і ўкраінцаў» стаў абавязковым для вывучэньня ў расейскім войскуГаворачы аб магчымым уступленьні Ўкраіны ў ЭЗ і NATO, Козак сказаў, што гэта наўрад ці адбудзецца «ў агляднай будучыні». Пры гэтым ён заявіў: «У якія альянсы ўступаць — гэта выключнае сувэрэннае права Ўкраіны. Незалежна ад таго, выгадна гэта ці нявыгадна Расеі. Усё, што мы можам зрабіць у гэтых умовах — гэта растлумачыць наступствы для палітычных і эканамічных стасункаў з нашай краінай. З тым, каб выбар Кіева быў усьвядомлены».
Раней прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін неаднаразова даваў зразумець, што гіпатэтычнае ўступленьне Ўкраіны ў NATO — гэта чырвоная рыса для Масквы. Абгрунтоўваючы анэксію Крыму, у 2014 годзе ён, у прыватнасьці, заяўляў, што Расея не магла дапусьціць стварэньня ў Севастопалі базы NATO. У нядаўнім артыкуле «Пра гістарычнае адзінства расейскага і ўкраінскага народаў» Пуцін заяўляў аб непрымальнасьці «вайсковага асваеньня» тэрыторыі Ўкраіны і яе ператварэньня ў пляцдарм для супрацьстаяньня Расеі. Ці азначаюць словы Козака нейкую зьмену афіцыйнай расейскай пазыцыі, пакуль незразумела, іншыя расейскія прадстаўнікі іх не камэнтавалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці захопіць Пуцін Украіну? Погляд гісторыкаУ Politique International апублікаваныя таксама інтэрвію з прэзыдэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і кіраўніком падтрыманых Расеяй сэпаратыстаў «ДНР» Дзянісам Пушыліным. Іх тэксты пакуль не апублікаваныя ў інтэрнэце. Паводле пераказу ТАСС, Зяленскі у інтэрвію заклікае краіны ЭЗ і NATO прыняць Украіну ў свае шэрагі, а Пушылін адмаўляе расейскую вайсковую прысутнасьць у Данбасе і кажа пра «праве на самавызначэньне».