Кошт кантрабанднага тавару мытня Літвы ацаніла ў больш за 1 млн эўра.
А ўсяго тры дні таму на гэтай жа пункце мытнікі выявілі партыю беларускіх цыгарэт на амаль 2 млн эўра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чарговыя партыі беларускіх кантрабандных цыгарэт затрымалі ў Літве, Латвіі і РасеіТады крымінальная служба мытні паведаміла, што кантрабанду выявілі ў грузавіку Scania, за стырном якога знаходзіўся грамадзянін Беларусі. Кіроўца дэкляраваў, што вязе транзытам празь Літву ў Польшчу 20,5 тоны драўніны.
Як паведамляў партал delfi.lt, пры прастукваньні грузу ў службовых асоб выклікаў падазрэньне глухі гук, характэрны для запоўненых паражнін. Пры дэталёвай праверцы выявіліся схованкі, поўныя цыгарэтаў Minsk Capital MS.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як «тытунёвыя» санкцыі закрануць беларускую эканомікуУ выніку кіроўцу грузавіка затрымалі на двое сутак, пазьней яго адпусьцілі, былі прызначаны меры стрыманьня — канфіскацыя дакумэнтаў, падпіска аб нявыезьдзе і грашовы заклад.
Таксама на літоўскай мяжы не спыняецца паток нелегальных мігрантаў зь Беларусі. Толькі ў ноч з аўторку на сераду ў Літве затрымалі яшчэ 70 іншаземцаў. З пачатку 2021 году на мяжы затрымалі ўжо 2228 нелегальных мігрантаў, прычым у ліпені 1567 чалавек. За ўвесь мінулы год на мяжы затрымалі толькі 82 мігранты — у 27 разоў меней, чым сёлета.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Літве і Польшчы затрымалі яшчэ 123 мігранты, якія прыйшлі зь Беларусі