Пра гэта інфармуе DW.
Улады аўтарытарных дзяржаў і розныя спэцслужбы маглі гадамі сачыць за сотнямі праваабаронцаў, журналістаў і палітыкаў, выкарыстоўваючы шпіёнскую праграму, распрацаваную ізраільскай фірмай NSO Group. Пра гэта сьведчаць вынікі журналісцкага расьсьледаваньня «Праект Pegasus», якое доўжыўся некалькі месяцаў.
Вынікі расьсьледаваньня апублікаваныя ў нядзелю, 18 ліпеня, нямецкімі СМІ, якія ў ім удзельнічалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ваш тэлефон можа быць узламаны смскай-шпіёнамУ распараджэньне журналісцкага кансорцыюму, які ўключаў 16 рэдакцый, сярод якіх нямецкія NDR, WDR, Süddeutsche Zeitung і Die Zeit, а таксама праваабарончыя арганізацыі Amnesty International і Forbidden Stories, патрапіў сьпіс з 50 тысяч тэлефонных нумароў — патэнцыйных аб’ектаў сачэньня — зь некалькіх дзесяткаў краін.
У сьпісе — журналісткі з Азэрбайджану
Больш чым ў 1000 выпадкаў атрымалася ідэнтыфікаваць уладальнікаў гэтых нумароў, сярод якіх апынуліся, у тым ліку, высокапастаўленыя палітыкі, адвакаты, журналісты і праваабаронцы з Францыі, ЗША, Індыі, Марока, Мэксыкі, Вугоршчыны і цэлага шэрагу іншых краін, у тым ліку вядомыя азэрбайджанскія апазыцыйныя журналісткі Хадзіджа Ісмаілава і Сэвіндж Вагіфгызы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у Страсбуры прысудзіў кампэнсацыю былой журналістцы Радыё СвабодаЗь некаторымі з гэтых людзей дасьледчыкі змаглі зьвязацца.
Незалежным IT-экспэртам былі прадстаўленыя 44 выпадковым чынам выбраныя тэлефоны з апэрацыйнымі сістэмамі iOS і Android, на 37 зь іх былі знойдзены сьляды шпіёнскага праграмнага забесьпячэньня. Смартфоны Apple таксама ўразьлівыя для яго.
Стваральнікі праграмнага забесьпячэньня лічаць яго прымяненьне легітымным
У заяве ад імя NSO Group гаворыцца, што кліенты фірмы — гэта выключна афіцыйныя дзяржаўныя арганізацыі, якія выкарыстоўваюць яе прадукты для барацьбы з тэрарызмам, арганізаванай злачыннасьцю, наркагандлем, пэдафіламі і выкрадальнікамі дзяцей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брытанцы дапамагаюць дыктатарам сачыць за апазыцыяйРаней выказваліся падазрэньні, што Pegasus мог прымяняцца ў асяродзьдзі савудаўскага апазыцыйнага журналіста Джамаля Хашокджы, забітага у 2018 годзе ў будынку генэральнага кануляту Савудаўскай Арабіі ў Стамбуле. NSO Group катэгарычна адмаўляе гэта.
Траянская праграма Pegasus здольная імгненна ўсталявацца на тэлефон ахвяры, дастаткова адзін раз націснуць на дасланую зламысьнікамі спасылку. Пасьля гэтага карыстальнік праграмы атрымлівае поўны доступ да ўсіх файлаў і прыкладаньняў на чужым смартфоне, уключаючы камэру і мікрафон. Пра існаваньне гэтай праграмы вядома з 2016 году.