Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Страсбуры прысудзіў кампэнсацыю былой журналістцы Радыё Свабода


Хадзіджа Ісмаілава
Хадзіджа Ісмаілава

Эўрапейскі суд па правах чалавека абавязаў улады Азэрбайджану выплаціць кампэнсацыю журналістцы Хадзіджы Ісмаілавай, якая ў 2015 годзе была асуджаная да 7 з паловай гадоў пазбаўленьня волі па абвінавачаньнях, якія яна і праваабарончыя арганізацыі называюць сфабрыкаванымі.

Журналістку, якая тады была супрацоўніцай Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа, асудзілі паводле абвінавачаньняў ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў і растрату грошай. У рашэньні суду ў Страсбуры прызнаецца, што сапраўднымі мэтамі арышту Ісмаілавай было «прымусіць яе замаўчаць і пакараць яе за яе працу».

У 2016 годзе Ісмаілава была ўмоўна-датэрмінова вызваленая, але не рэабілітаваная.

Эўрапейскі суд па правах чалавека пастанавіў, што ёй павінны выплаціць кампэнсацыю ў памеры 25 тысяч эўраў.

Праваабарончая арганізацыя Amnesty International, якая раней прызнала журналістку вязьнем сумленьня, вітала рашэньне суду, але адзначыла, што ў Азэрбайджане ў дачыненьні да Ісмаілавай па-ранейшаму дзейнічаюць абмежаваньні, зьвязаныя з судзімасьцю, у прыватнасьці забарона на выезд.

Абвінавачаньні ў адрас Ісмаілавай разглядаліся шматлікімі грамадзкімі арганізацыямі як адплата за яе журналісцкія расьсьледаваньні аб меркаванай карупцыі ў сям’і прэзыдэнта Азэрбайджану Ільхама Аліева.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG